Понедельник, 21 мая 2018

Кто выиграет конкурс на лучшее новогоднее украшение? Заявки принимаются до 26 декабря

295

З 26 снежня 2017 года па 9 студзеня 2018 года ў нашым горадзе і раёне будзе праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі індывідуальных жылых дамоў да 26 снежня бягучага года павінны падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Заяўкі падаюцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 15 студзеня 2018 года. Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў увага будзе звяртацца на дызайн афармлення аб’ектаў і прылягаючых тэрыторый, а таксама якасць выкананых работ, унікальнасць ідэі святочнага і светлавога афармлення, выкарыстанне нестандартных тэхнічных рашэнняў.
Вызначэнне пераможцаў будзе праводзіцца па двух намінацыях з выплатай адпаведных грашовых прэмій. У намінацыі “Прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі” за першае месца — 10 базавых велічынь, за другое — 8, за трэцяе — 6 базавых велічынь. Пераможцам у намінацыі “Уладальнікі індывідуальных жылых дамоў” прэміі будуць наступнымі: 1 месца — 8 базавых велічынь, 2 месца — 6, 3 месца — 4 базавыя велічыні.
ФОТА з архіва рэдакцыі.
Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *