Вторник, 22 мая 2018

Медицинские работники развеяли мифы о купании в бассейне, но напомнили правила

4 315

Пасля таго, як Водны палац адчыніў дзверы, ён не пустуе. І калі першымі яго наведвальнікамі былі дзеці і падлеткі, то зараз усё больш дарослых людзей прыходзяць сюды, каб адпачыць і паправіць здароўе. І маюць рацыю!

Плаванне — унікальны від спорту. Па тым агульнаўмацавальным і аздараўленчым уздзеянні, якое яно аказвае на арганізм (асабліва на сэрца і мышачны апарат), яму няма роўных сярод іншых відаў фізічнай актыўнасці. Але, каб плаванне ў басейне прыносіла карысць і задавальненне, трэба прытрымлівацца пэўных правілаў. Растлумачыць іх мы папрасілі медсясцёр Воднага палаца  Алену БУНАТУ і Вольгу МІКУЛІК.

Для наведвання басейна неабходна мець купальны касцюм, зменны абутак (напрыклад, пластыкавыя шлёпанцы, сланцы), шапачку для купання, мыйныя сродкі і мачалку. Перад плаваннем абавязкова трэба прыняць душ з мылам ці гелем. Рэкамендуецца прымаць душ у зменным абутку і ісці ў ім да самага борціка басейна.

Надзяваючы спецыяльную шапачку (яе заўсёды можна купіць у касе Воднага палаца), вы не толькі дапаможаце захаваць басейн у чысціні, але і абароніце свае валасы ад хларыраванай вады, якая сушыць іх, таксама як і скуру. Дарэчы тым, у каго сухая скура, пажадана пасля басейна нанесці на яе крэм.

Не лішнім будзе нагадаць, што душ пасля купання таксама неабходны. Пры плаванні з апусканнем галавы ў ваду неабходны спецыяльныя акуляры, якія абараняюць вочы ад уздзеяння хлору.

Некаторыя пытаюцца, ці можна «ў басейне падхапіць нейкую хваробу?» Сапраўды, медыцынскую даведку пры наведванні басейна мы не патрабуем. Спецыялісты лічаць, што ў хларыраванай вадзе інфекцыі не распаўсюджваюцца. Але некаторыя меры бяспекі ўсё ж будуць не лішнімі: тут нельга хадзіць босым, не варта сядаць распранутым  проста на лаўку — трэба падаслаць свой ручнік.

Што тычыцца шкоды ад хлоркі, яе ўтрыманне ў вадзе басейна не перавышае дапушчальную норму. За гэтым сочыць лабарант, які пастаянна бярэ пробы вады.

Могуць узнікнуць складанасці ў тых, хто карыстаецца кантактнымі лінзамі.

Ад плавання можна атрымаць не толькі задавальненне, але і карысць.

Падчас плавання чаргуюцца напружанне і аслабленне розных груп мышц, што павялічвае іх працаздольнасць і сілу. У вадзе памяншаецца статычнае напружанне цела, змяншаецца нагрузка на пазваночнік, які ў гэтым выпадку правільна фарміруецца, выпрацоўваецца добрая асанка. У той жа час актыўны рух ног у вадзе ў безапорным становішчы ўмацоўвае стопы і папярэджвае развіццё плоскаступнёвасці.

Сістэматычныя заняткі плаваннем вядуць да ўдасканалення органаў кровазвароту і дыхання. Паляпшаецца сардэчная дзейнасць, рухомасць грудной клеткі, павялічваецца жыццёвая ёмістасць лёгкіх.
Плаванне дапамагае змагацца з лішняй вагой і робіць шмат для прыгажосці. Ад рэгулярных заняткаў скура становіцца больш пругкай, знікае цэлюліт.

Тым, хто пакутуе ад остэахандрозаў, скаліёзаў, радыкулітаў, плаванне проста неабходна. Змагацца з гэтымі хваробамі можна і з дапамогай гідрамасажораў, устаноўленых у аквапарку.
Падрыхтавала да друку Кацярына ПАШКЕВІЧ.

Один комментарий

  • Юрась

    Вполне согласен с вышеизложенным! Соблюдаю правила сам и приучаю сына. Здоровья и удовольствия Вам при посещении аквапарка!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *