Суббота, 22 сентября 2018

13-14 ноября в центре творчества детей и молодежи пройдет выставка голубей

1 176

Такім некалькі незвычайным хобі, як галубаводства, у нашым раёне захапляюцца 15 чалавек. Яны трымаюць галубоў разнастайных парод. Хаця перавагу аддаюць менавіта высокалётным птушкам — паштовым, мікалаеўскім, бойным. Пяцёра займаюцца сур’ёзнай селекцыяй.

Пачынаючы з 2007 года, галубаводы Пружаншчыны штогод праводзяць выставы, удзельнічаюць у кірмашах і выставах галубоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Больш таго, прывозяць з гэтых паездак узнагароды — кубкі, медалі, граматы.

Апошнім разам гэта былі рэспубліканскі кірмаш у Мінску 24 кастрычніка і зборны кірмаш галубаводаў СНД у Маскве 30-31 кастрычніка.

Колькасць галубаводаў штогод павялічваецца. Наспеў час для нашага аб’яднання і арганізацыі ў горадзе аматарскага клуба галубаводаў.

Пацвярджэннем таму з’явіцца і ВЫСТАВА ГАЛУБОЎ,  якая 13-14 лістапада адбудзецца ў Пружанах у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Удзел у ёй прымуць галубаводы рэспублікі.

Запрашаем усіх наведаць выставу. Добры настрой і маса ўражанняў гарантуецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *