Четверг, 26 апреля 2018

Восемь жителей района обратились за помощью к министру внутренних дел во время приема 3 ноября

869

У мінулую сераду міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў правёў у Пружанах асабісты прыём грамадзян. Са сваімі жыццёвымі праблемамі, якія ў той ці іншай ступені датычыліся дзейнасці праваахоўных органаў, да кіраўніка ведамства звярнулася восем жыхароў раёна.

86-гадовы пенсіянер з вёскі Замошша не збіраецца мірыцца з той акалічнасцю, што пяць гадоў назад раптоўна ўсе яго зберажэнні апынуліся ў руках дагэтуль неадшуканай зладзейкі. Ветэран вайны захоўваў грошы пад падушкай: маўляў, да банка ў райцэнтр далёка дабірацца было. Мяркуецца, што злачынства ўчыніла заезджая цыганка. «Не змог я сам справіцца са злодзеем, — як бы апраўдваючыся казаў ветэран і прасіў усё ж знайсці вінаватых у яго бядзе.

З болем пра загінуўшага ў ДТЗ сына прыйшла да міністра жыхарка райцэнтра. У трэці раз, паведаміла яна, адноўлена расследаванне па справе пра страту самага дарагога ёй чалавека.
«Гэта наш святы абавязак —  прыняць аб’ектыўнае рашэнне ў рамках узбуджанай крымінальнай справы», — запэўніў яе Анатоль Куляшоў, заўважыўшы, што «страта ў дарожна-транспартным здарэнні чалавека — гэта заўсёды незаменная страта для родных, да канца жыцця іх боль. І чыста псіхалагічна пацярпелы бок ніколі не вынесе апраўдальны вердыкт мімавольна вінаватаму ў трагедыі». Міністр даручыў начальніку папярэдняга расследавання Брэсцкага УУС падпалкоўніку міліцыі Дзмітрыю Кісялю вярнуцца да гэтай справы.

Жыхарка вёскі Новыя Засімавічы паскардзілася на існуючую, з яе пункту гледжання, цяганіну пры расследаванні факту нанясення ёй тры гады назад цялесных пашкоджанняў.

У гутарках з грамадзянамі, якія прыйшлі на прыём, міністр неаднаразова падкрэсліваў, што патрабуе ад сваіх падначаленых безумоўнага выканання законнасці пры ўзбуджэнні і расследаванні крымінальных спраў, сумленнасці і высокага прафесіяналізму. Досцыць цікавыя таксама криминальные новости. Ад дзеянняў міліцыі залежаць лёсы людзей, а таксама ўзровень абароненасці ўсіх беларусаў і гасцей нашай дзяржавы ад злачынных замахаў.

Па выніках прыёму міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым адпаведным службам міліцыі дадзены  даручэнні, якія ў самыя кароткія тэрміны павінны быць якасна выкананы.
НА ЗДЫМКУ: Міністр унутраных спраў вядзе прыём грамадзян у Пружанах.
Віктар Васілеўскі, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *