Вторник, 18 сентября 2018

Районное потребительское общество заготовило 24 тонны опят

2 032

Напэўна, толькі гультаі не назапасіліся сёлета грыбамі. І лісічак, і баравікоў было столькі, што, здаралася, грыбнікам кошыкаў не хапала, каб вынесці сваю здабычу з лесу.

Не спалі ў шапку і нарыхтоўшчыкі.
— Калі пайшлі апенькі,— расказвае старшыня філіяла «Стымул» раённага спажывецкага таварыства Уладзімір Уладзіміравіч Кабылкевіч,— прадаўцам нашых магазінаў у некаторыя дні даводзілася працаваць па 12 гадзін.

Добрая праца дала свой плён: у нарыхтоўцы грыбоў «Стымул» аказаўся на першым месцы ў раёне. З 24 тон апенькаў, якія былі нарыхтаваны рай спажыўтаварыствам, 18,5 — на рахунку  шарашоўскага філіяла.
Далёка вазіць апенькі нарыхтоўшчыкам не прыйшлося. Па дамоўленасці 21 тону іх прыняў на перапрацоўку Пружанскі кансервавы завод. Яшчэ тры тоны — Кобрынскі. Апенькі салёныя, марынаваныя і салянка з апенькаў пад брэндам «Пружанскі слоік» ужо паступілі ў магазіны.

Асабліва плённым аказаўся пачатак месяца. Толькі за два выхадныя дні — 4 і 5 кастрычніка — шарашоўскімі нарыхтоўшчыкамі было дастаўлена на Пружанскі кансервавы завод 6 тон апенькаў.

У жадаючых назбіраць і здаць грыбы дэфіцыту не адчувалася: чарга з кошы камі, скрынкамі (іх загадзя назапасілі нарыхтоўшчыкі) і нават цэлымі мяхамі грыбоў утваралася ля аўтамашын з самага ранку.
— Некаторыя,— усміхаецца прадавец закусачнай «Крыніца» Алена Літвіновіч, якая справядліва названа лепшай нарыхтоўшчыцай года,— здавалі па 50 і больш скрынак, зарабляючы пры гэтым за дзень па 200-300 тысяч рублёў.

Збор апенькаў даў добры прыработак да зарплаты і пенсій Алене Іванаўне Фядковіч, Соф’і Паўлаўне Качан з Белага Ляска, Сяргею Трафімавічу Шахалевічу, Таццяне Іванаўне Шахалевіч, Таццяне Іванаўне Ганчук, Канстанціну Фёдаравічу Саевічу з Ясеня і многім іншым вяскоўцам, якія ў гэтыя дні літаральна не выходзілі з лесу і сабралі для здачы найбольш грыбоў. Мала адстала ад Алены Уладзіміраўны яе калега з Шарашоўскага магазіна «Прадукты» Ірына Рыгораўна Бажко, якая нарыхтавала чатыры з паловай тоны апенькаў.

Зладжана і дружна працавалі экспедытар Валерый Шаўчук і грузчык Віктар Міклашэвіч. Работа нарыхтоўшчыкаў была арганізавана належным чынам: недахопу ў тары не адчувалася, аўтамашыны прыязджалі па грыбы без затрымкі, разлічваліся з вяскоўцамі за здадзеную прадукцыю тут жа, на месцы. Добры стымул для работы мелі і прадаўцы: плюс 320 тысяч рублёў да заработнай платы за нарыхтаваную тону апенькаў.

Хаця, безумоўна, задзейнічаны быў не толькі чалавечы, але і прыродны фактар. Побач ўсё-такі — Белавежская пушча з яе багатымі на грыбы палянамі і пералескамі. Нарэзаць за ранак добры мех апенькаў для бывалых грыб-нікоў было падобна дзіцячай забаве.
Але апошнія прымаразкі зрабілі сваю справу: апенькі ў лесе пачарнелі і сталі непрыгоднымі для ўжытку. Так матухна-прырода сама паставіла кропку ў іх нарыхтоўцы. Толькі з гэтым лес не апусцеў: на лясных дарогах, асабліва ў выхадныя дні, па-ранейшаму збіраецца столькі аматараў ціхага палявання, што цяжка знайсці месца, каб прыпаркаваць машыну. І кошыкі напаўняюцца зялёнкамі і падзялёнкамі…
Ганна Хадаровіч.
На здымку: опята маринованные от Пружанского консервного завода.

2 комментариев

  • Екатерина

    Добрый день! Фермерское хозяйство «БиссолоГабриэлеФарм» предлагает Вам раннюю капусту, картофель, морковь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Екатерина

    наши телефоны +375 1642 92291, факс +375 1642 92 3 19

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *