Четверг, 28 марта 2024

Свыше 4-х миллионов рублей заработали педагоги и школьники СШ №4 на продаже овощей со школьного участка

1 498

Дагэтуль там вядзецца продаж капусты, таму выручка, як плануюць у школе, складзе каля пяці мільёнаў рублёў. Але, галоўнае, агароднінай з прышкольнага ўчастка  забяспечылі школьную сталоўку.
Восенню прынята падводзіць вынікі зробленага за вясну і лета. Таму і ў гэтай школе нядаўна прайшло свята ўраджаю. Па традыцыі, як сімвал добрага ўраджаю, дырэктару школы М.А.Шарашоўцу ўручылі каравай. “Наша школа, — сказаў ён, — складаючая нашай краіны, а наш ураджай – частачка беларускіх “Дажынак”. Свята ў школе доўжылася два дні. І, акрамя вучняў і настаўнікаў, яго ўдзельнікамі былі бацькі школьнікаў.
Ім было чым ганарыцца: з прышкольнага ўчастка сабраны багаты ўраджай агародніны, а тэрыторыю школы яшчэ да нядаўняга часу ўпрыгожвала вялікае мноства кветак. Не жартачкі – сёлета вучні вырасцілі каля 60 відаў кветак, якімі любаваліся ўсе прахожыя. Дарэчы, па ўпрыгожванні кветкамі школьнай тэрыторыі СШ №4 упэўнена трымае другое месца ў вобласці. За такое лідэрства тут у першую чаргу ўдзячны настаўніцы біялогіі М.М.Шышко і настаўніцы грамадска-карыснай працы М.Ф.Жабрун.
Як аказалася, дзеці гэтай школы могуць быць не толькі добрымі земляробамі, але яшчэ кулінарамі і мастакамі. На свяце ўраджаю была арганізавана выстава агародніннай прадукцыі. Дзеці дзяліліся арыгінальнымі рэцэптамі страў з агародніны. У сваіх малюнках і фатаграфіях расказвалі пра любоў да працы на зямлі, захапляліся дарамі восені. А таксама прадстаўлялі самыя неверагодныя вырабы з прыроднага матэрыялу.
Вядома ж, самыя лепшыя працаўнікі былі ўзнагароджаны. А іх у школе шмат! 90 школьнікаў былі адзначаны граматамі, яшчэ 30 — падарункамі. Асобна, як лепшыя, атрымлівалі ўзнагароды вучні 8”А” класа разам з класным кіраўніком І.І.Токар. І іх вочы свяціліся радасцю: як прыемна, калі тваю працу заўважаюць і цэняць!
Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *