Среда, 28 октября 2020

Две ноги ампутировали 50-летней женщине: в 30-градусный мороз она чуть не замерзла в Пружанском районе

1 766

Трыццаціградусныя маразы, якія стаялі на Пружаншчыне на мінулым тыдні, не прайшлі бясследна для нашых жыхароў. Ёсць і першыя ахвяры зімовых халадоў. Адкрыла  статыстыку пацярпелых 50-гадовая жанчына са Шчарчова. Яе прывезлі ў бальніцу ў стадыі алкагольнага ап’янення з абмарожанымі нагамі. З-за таго, што жанчына не звярнулася па медыцынскую дапамогу своечасова, працэс зайшоў занадта далёка. У выніку ёй  ампутавалі абедзве нагі.

У прыёмны пакой бальніцы даставілі мужчыну 1980 г.н. з в.Жабін, як мяркуецца, з моцным пераахалоджваннем.  Выратаваць яго не змаглі. Але заключэнне аб прычыне  яго смерці  яшчэ вынесе
судмедэкспертыза.

Яшчэ двое хворых з невялікімі абмарожваннямі канечнасцей знаходзяцца на лячэнні ў хірургічным аддзяленні. Як паведаміў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ В.М.Шаўчэня, як правіла, ахвярамі маразоў становяцца людзі, якія злоўжываюць спіртным. Таму ўрачы раяць не захапляцца выпіўкай.
Калі ёсць падазрэнні на абмарожванне, трэба неадкладна змясціць чалавека ў цёплы пакой і выклікаць “хуткую дапамогу”.
Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *