Суббота, 5 декабря 2020

В ночь на 31 октября не забудьте перевести стрелки часов

1 141

У апошнюю нядзелю кастрычніка Беларусь пераходзіць на «зімовы» час. А дакладней, вяртаецца да звычайнага паяснога часу пасля «летняга», які ўводзіцца ў многіх краінах з мэтай эканоміі на асвятленні оптоган. Так што не забудзьце, што ў 3 гадзіны ночы 31 кастрычніка ў краіне стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзены на адну гадзіну назад.

Да слова, эксперыменты з пераводам стрэлак вядуццца даўно: у 1908 годзе ўпершыню «летні» час увяла Вялікабрытанія, цяпер жа гэта робяць больш за сто краін свету. Першы пераход на летні час у Расіі адбыўся ў ліпені 1917 года, а з 1981 года ў СССР ён стаў рабіцца рэгулярна.

Але дагэтуль чалавецтва ставіцца неадназначна да падобнага пераводу стрэлак. Па меркаванні адных даследчыкаў, гэтая мера дазваляе зберагчы 1% электраэнергіі, іншыя лічаць, што эфект «летняга» часу спрэчны. Ёсць і такія, хто лічыць змену часу  нават шкоднай, бо перанастройвае «біялагічны гадзіннік» чалавека.

Дарэчы, па невядомых прычынах мужчыны пераходзяць на «зімовы» час лягчэй, чым жанчыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *