Пятница, 19 января 2018

Рэцэпты на Біс: лодачкі з сюрпрызам

382

Рэцэпт ад Таццяны Радзівончык, мамы двух маленькіх дзетак.

Па сутнасці, гэта тыя ж катлеты, толькі з ледзь змененым складам прадуктаў і спосабам прыгатавання.

Інгрэдыенты:
Фарш свіны — 500 гр (можна і 1 кг, у залежнасці ад патрэбнай колькасці порцый),
цыбуліна — 1 шт,
соль, перац — на смак.
Для начынкі:
яйкі — 2 шт,
цвёрды сыр — 50-70 гр,
смятана ці маянэз — 2 ст. лыжкі,
палова памідора,
брокалі — 5-6 суквеццяў.

Прыгатаванне:
Да фаршу дадаць пацёртую на тарцы цыбуліну, соль, перац. З катлетнай масы зрабіць лодачкі і выкласці на форму для запякання. Унутр дадаць парэзаную на кавалачкі брокалі, наверх — узбітыя яйкі, цёрты сыр і парэзаны памідор. Маянэз або смятану па жаданні дадаць у начынку ці непасрэдна выкласці зверху. Запякаць у духоўцы 40-45 мінут пад фольгай да гатоўнасці.
Смачна есці!

2 комментариев

  • сафокл

    Только в таких платьях около плиты готовить да с макияжем )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • А она уже готовое блюдо достает! 🙂 К приходу гостей готова!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *