Понедельник, 22 января 2018

Возле Котры фура не пропустила VW. Водитель легкового авто госпитализирован

785

Вечарам 7 снежня  адбылася яшчэ адна аварыя каля вёскі Котра на скрыжаванні трасы Пясчатка-Свіслач. Некаторы час таму тут жа з-за сутыкнення буса і легкавіка пацярпелі пяць чалавек. На гэты раз дарогу не саступіў вадзіцель фуры, жыхар г.Мозыра. Легкавы аўтамабіль, які ехаў па галоўнай дарозе, пад кіраваннем жыхара аграгарадка Клепачы ўрэзаўся ў грузавік і загарэўся ад удару. Кіроўца фуры дапамог патушыць агонь і аказаў дапамогу свайму калегу, які быў заблакаваны ў легкавіку. Апошні з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *