Суббота, 16 декабря 2017

За два дня в Пружанском районе на пожарах погибло два человека

572

Мінулы тыдзень можна смела назваць чорным па гібелі людзей на пажарах у гісторыі нашага раёна: за два дні зарэгістраваны адразу тры вогненныя здарэнні, у якіх загінулі два чалавекі.
першы трывожны выклік паступіў ранкам чацвёртага снежня з вёскі Груск, дзе загарэўся жылы дом. Прычына здарэння банальная — сын гаспадароў закурыў у ложку… Менавіта ён і загінуў у агні.
Вечарам таго ж дня пажарныя падраздзяленні выязджалі ў в.Навасёлкі. Зноў гарэў жылы дом, але агонь пачаў распаўсюджвацца з кухні і хутчэй за ўсё прычынай узгарання стала старэнькая мікрахвалёвая печка.
Ранкам пятага снежня зарэгістраваны яшчэ адзін пажар, які ўнёс чалавечае жыццё. Усё адбылося, як і ў першым выпадку — жыхар в.Вялікі Краснік заснуў з запаленай цыгарэтай.
Сяргей Клімовіч, супрацоўнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *