Понедельник, 9 декабря 2019

31 октября – День автомобилиста и дорожника

1 421

Без людзей, якія ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень аўтамабіліста і дарожніка, — ужо не ўяўляецца сучаснае жыццё. Настолькі важнае месца транспартныя сродкі займаюць ў нашай паўсядзённасці. І да аўтадарожнай галіны, па сутнасці, мае дачыненне кожны чалавек: адны ездзяць на сваім аўто па дарогах, якія будуюцца і абслугоўваюцца адпаведнымі службамі, другія з’яўляюцца пасажырамі грамадскага аўтатранспарту…

Камфартабельнымі паездкі жыхароў Пружаншчыны робіць філіял ААТ «Брэстаблаўтатранс» «Аўтапарк №11». Напярэдадні прафесійнага свята наша гутарка з яго дырэктарам  А.П.ВАКУЛЬЧЫКАМ.

— Анатоль Пятровіч, з якімі вынікамі прадпрыемства ўвайшло ў апошні квартал года?
— Сёлета аўтапарк дасягнуў нядрэнных вынікаў па ўсіх асноўных прагнозных паказчыках, якія тычацца і сацыяльных стандартаў, і планаў перавозак. Задачы, пастаўленыя перад калектывам Міністэрствам транспарту і камунікацый, па выніках дзевяці месяцаў  паспяхова выкананы.
Толькі ад іншых відаў дзейнасці, акрамя пасажыра- і грузаперавозак, выручка склала 407,2 мільёна рублёў. Гэтыя грошы былі атрыманы за паслугі тэрміналаў: браніраванне і папярэдні продаж білетаў, паслуг камеры захоўвання, а таксама станцыі дыягностыкі і сервіснага абслугоўвання аўто, медасведчанне вадзіцеляў і праверка тэхстану транспарту іншых арганізацый перад выездам на лінію. Усё гэта прыносіць добры прыбытак: за 9 месяцаў ён склаў каля 155 мільёнаў.

— Ці дастаткова прадпрыемству тэхнікі, якая знаходзіцца ў яго распараджэнні?
— Дынаміку, якая склалася на працягу апошніх гадоў па абнаўленні транспартнага парку, можна ахарактарызаваць як станоўчую. План па абнаўленні аўтобусаў ужо выкананы: у бягучым годзе атрымалі тры адзінкі, адзін з іх — «МАЗ-152», прызначаны для міжнародных перавозак. Напярэдадні свята набыты адзін гарадскі аўтобус «МАЗ-103». Па грузавым парку ўсе планавыя заданні таксама выкананы: куплена 11 прычэпаў і паўпрычэпаў, 5 грузавых аўтамабіляў і аўтамабіль «DAF» для грузавых міжнародных перавозак, якія арганізоўвае прадпрыемства, трэба таксама купить запчасти hyundai h1. На гэтыя мэты было расходавана каля двух мільярдаў рублёў інвестыцый.
Словам, рухомы састаў грузавога парку абноўлены на 95%, што тычыцца аўтобусаў — з 34 адзінак толькі двум больш 10 гадоў. Не памылюся, калі скажу, што ў  вобласці такім паркам наўрад ці хто можа пахваліцца.

— А якая сфера дзейнасці з’яўляецца найбольш прыбытковай для аўтапарка?
— Самыя вялікія грошы прыносяць грузавыя перавозкі: сёлета ўжо атрымана 400,5 мільёнаў рублёў прыбытку. Рэнтабельнасць гэтага віду дзейнасці — 15,7%. Так што ўкладанні, якія мы робім у аднаўленне рухомага саставу, сябе апраўдваюць.
Акрамя таго, разлічваем атрымліваць прыбытак ад турыстычнай дзейнасці, якой заняліся сёлета. Атрыманая ліцэнзія дала магчымасць, акрамя шоп-тураў у Ковель, Луцк, Хмяльніцкі, наладжваць экскурсіі для школьнікаў у любы горад Беларусі , а таксама для арганізацый і прыватных асоб у асноўным па Украіне: у  Кіеў, Карпаты, Луцк, Львоў, Ужгарад. У лістападзе ў штат будзе ўведзены спецыяліст па турызму і міжнародных перавозках грузаў. Ёсць ужо некаторыя напрацоўкі ў гэтай сферы дзейнасці. Таму, мяркуем, у наступным годзе яна атрымае шырокае развіццё.

— Магчыма, плануецца адкрыць новыя аўтобусныя маршруты?
— Сёння сацыяльныя стандарты намі выконваюцца на ўсіх маршрутах, а на палове нават перавыконваюцца.
Вялікія надзеі ўскладаюцца на аб’язную дарогу, якая будуецца ўздоўж Белавежскай пушчы: як-ніяк амаль 90 кіламетраў яе будзе праходзіць па тэрыторыі Пружанскага раёна. У нас праблемы заўсёды ўзнікаюць з-за таго, што вялікая колькасць маршрутаў, у тым ліку па аддаленых вёсках, праходзіць па гравійных дарогах: вялікі знос тэхнікі, паломкі. Мы ўскладаем надзеі на трасу, якая звяжа больш як 80 кіламетраў былых гравійных дарог ужо асфальтавым пакрыццём. У сувязі з гэтым будзе кардынальна зменена і маршрутная сетка. Мы пастараемся зрабіць макісмальна зручным для пасажыраў іх перамяшчэнне як унутры раёна, так і па міжгародніх накірунках. Напрыклад, мяркуецца адкрыць пасля завяршэння будаўніцтва дарогі маршрут «Пружаны-Гродна», які будзе праходзіць праз Шарашова і населеныя пункты, размешчаныя  побач з дарогай. Хутчэй за ўсё зменіць накірунак і маршрут «Пружаны-Брэст»: аўтобус будзе рухацца праз Камянец. І гэта далёка не ўсе змяненні, якія прыемна здзівяць нашых патэнцыяльных пасажыраў.

— Анатоль Пятровіч, як вядома, аўтарытэт прадпрыемства залежыць не толькі ад стану тэхнікі. Аснову яго складаюць людзі…
— Так атрымалася, што значная частка спецыялістаў амаль адначасова пайшла на пенсію, і цяпер калектыў значна амаладзіўся. Ёсць тэндэнцыі замацавання кадраў: са 170 работнікаў аўтапарку каля 100 працуюць больш як пяць гадоў.
Пры падрыхтоўцы да ўрачыстага вечара з нагоды прафесійнага свята мы пастараліся вылучыць лепшых сваіх работнікаў. Прызнаюся, зрабіць гэта было складана: кожны па-свойму заслугоўвае павагі.
Сярод лепшых работнікаў прадпрыемства — галоўны інжынер А.С.Бельскі, начальнік рамонтных майстэрняў Р.А.Талашкевіч, сакратар С.І.Крац, білетныя касіры Л.В.Зеляняк і Н.У.Чарняк, слесар-рамонтнік В.В.Гурыч.

На добрым рахунку начальнік аддзела перавозак і турызму Д.В.Мацяш, які шосты год працуе на прадпрыемстве і пачынаў  тут з пасад механіка кантрольна-транспартнай прахадной, затым спецыяліста станцыі дыягностыкі.

Аднымі з самых вопытных з‘яўляюцца вадзіцелі грузаперавозак А.А.Стэпусь і С.В.Калюта, вадзіцелі аўтобусаў У.У. Карунас, А.В. Баран і М.М. Літвіновіч. Усе яны  напярэдадні свята  адзначаны граматамі — райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў,          ААТ «Брэстаблаўтатранс».
Гутарыла Марына Вакульская.
На здымку:  вадзіцель У.У. Карунас.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *