Понедельник, 30 ноября 2020

Во время акции «Наш чистый лес» из лесов района вывезено 70 кубометров мусора

1 480

23 кастрычніка Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзілася дабраахвотная акцыя «Наш чысты лес».
У ёй прынялі актыўны ўдзел усе працаўнікі лясгаса. Ім дапамагалі работнікі сельвыканкамаў, школьнікі. У выніку з лясоў вакол населеных пунктаў і ўздоўж аўтадарог сабрана і вывезена каля 70 кубаметраў смецця.
Нягледзячы на немалую работу, якую праводзяць лясгас па папярэджанні засмечанасці лясоў бытавымі і будаўнічымі адходамі, праблема па-ранейшаму застаецца вострай. Дарэчы, згодна з артыкулам 15.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, забруджванне лясоў караецца не толькі папярэджаннем, але і штрафам у памеры да 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў). Каб не прыйшлося прымяняць адміністрацыйныя меры, давайце адносіцца да галоўнага багацця краіны — Яго Вялікасці Лесу — беражліва.
Ірына РАМАНЮК, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *