Суббота, 16 декабря 2017

Рэцэпты на Біс: пірожныя з пячэння

413

Рэцэпт ад пяцікласніка Слабадской СШ Івана Сінько.

—Рэцэпт падказала мама. Яна па спецыяльнасці кандытар. Магчыма, і я асвою гэтую прафесію.

Інгрэдыенты:
Тварог — 400 гр,
цукар — 5-6 лыжак (у залежнасці ад тварагу),
какава — 2 лыжкі,
малако — 1/2 шклянкі,
сухое пячэнне (лепш «Марыя» або «Кракет»),
ванілін.

Для глазуры:
малако — 2/3 шклянкі,
какава — 3-4 лыжкі,
мука — 1 лыжка,
цукар — на смак.
сметанковае масла — 40-50 гр.

Прыгатаванне:
Тварог змяшаць з цукрам, ванілінам. У палову “цеста” дадаць какаву. 1/3 частку пячэння абмакнуць у салодкае малако і выкласці на талерку. Зверху пакласці тварог, затым слой змочанага ў малацэ пячэння, потым тварог з какавай і зноў пячэнне.
Для глазуры змяшаць неабходныя інгрэдыенты. На слабым агні праварыць, пакуль не загусцее мука.
Зверху пакрыць глазурай і ўпрыгожыць на свой густ.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *