Вторник, 7 июля 2020

Причины преступности в Пружанском районе обсудили на координационном совещании

1 634

У раёне назіраецца рост злачыннасці: у мінулым годзе за дзевяць месяцаў адбылося 397 злачынстваў, сёлета за аналагічны перыяд — 419. На гэтым была завострана ўвага прысутных на каардынацыйнай нарадзе пры намесніку пракурора Брэсцкай вобласці, якая адбылася нядаўна ў РАУС. Вёў нараду пракурор раёна М.І.Запарошчанка. Акрамя начальнікаў аддзяленняў РАУС, на ёй прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і старшыні Зеляневіцкага і Ліноўскага сельскіх, Шарашоўскага і Ружанскага пасялковых выканкамаў — тых, дзе паказчыкі рэцыдыўнай злачыннасці асабліва выраслі.
Адкрыў нараду аналізам сітуацыі ў цэлым па вобласці намеснік пракурора вобласці А.Ц.Тачко. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што з 20 раёнаў вобласці рост агульнай злачыннасці адзначаецца ў 15. У час канструктыўнай размовы, прайшоўшай на пасяджэнні, адбыўся аналіз структуры злачынстваў, выяўленне прычын і шляхоў зніжэння іх колькасці.
У якасці асноўных прычын, якія садзейнічаюць росту злачынстваў, названы злоўжыванне спіртнымі напоямі, гандаль спіртнымі напоямі ў магазінах да 23 гадзін, самагонаварэнне і… павелічэнне колькасці будоўляў у раёне. А таксама — недастатковая колькасць участковых інспектараў міліцыі. У Зеляневіцкім сельсавеце, напрыклад, з плошчай у 245 квадратных кіламетраў і 24 вёскамі працуе толькі адзін участковы і той не пражывае на тэрыторыі сельсавета. Было тры ўчастковыя, а цяпер два ў Ліноўскім сельсавеце. У г.п.Ружаны скарочаны аддзяленне РАУС і пост ДАІ. Прафілактычная работа не дае жаданых вынікаў. Таму і адзначаецца тут рост колькасці ўчыненых злачынстваў: у мінулым годзе было 42, сёлета за дзевяць месяцаў — 65.
Намеснік пракурора вобласці, падводзячы вынікі размовы, адзначыў неабходнасць павышэння ролі і адказнасці за стан спраў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянер павінен ведаць, ці паступілі на лячэнне ў бальніцу п’яныя, у каго са старых забіраюць пенсію ўнукі, у якіх гандлёвых кропках прадаюць гарэлку «на вексель», як школьнікі дастаўляюцца да месца вучобы, ці задавальняе вяскоўцаў асвятленне іх вуліц і г.д. Дарэчы, шмат каго зацiкавяць светильники уличного освещения. Разам з тым, трэба актыўней прыцягваць да ўзаемадзеяння старастаў…
Начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў выказаўся катэгарычна наконт работы ўчастковага ў г.п.Ружаны, якога ў бліжэйшы час будуць мяняць. Хаця і зга-дзіўся з тым, што час дыктуе свае ўмовы і, магчыма, усё-такі ў Ружанах зноў прыйдзецца адкрываць аддзяленне РАУС — пасёлак становіцца адметным турыстычным пунктам.
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *