Суббота, 16 декабря 2017

Юноши и девушки из Мокровской СШ победили в открытом первенстве города по волейболу

381

На мінулым тыдні завяршылася адкрытае першынство горада сярод сярэдніх школ па валейболе, у якім прымалі ўдзел вучні спартакіяднага ўзросту (2003 года нараджэння і маладзейшыя). На працягу трох дзён школьнікі высвятлялі, хто мацнейшы. У выніку і юнакі, і дзяўчаты з Мокраўскай СШ святкавалі перамогу. Вучні СШ №3 адзначыліся двума «срэбрамі». Трэцімі сярод дзяўчат сталі вучаніцы СШ №5, а сярод хлопцаў — вучні Слабадской СШ. Пераможцы і прызёры атрымалі граматы.

НА ЗДЫМКУ: капітану каманды дзяўчат з Мокраўскай СШ Кацярыне Клюкач кубак уручае галоўны спецыяліст сектара па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.Л. Лапыка.

Валерый Дзегцяроў, галоўны суддзя спаборніцтваў, Сяргей Талашкевіч (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *