Суббота, 16 декабря 2017

За неделю двое жителей района получили ожоги из-за своей неосторожности

253

На мінулым тыдні адразу двое жыхароў звярнуліся па медыцынскую дапамогу з апёкамі. І ў абодвух выпадках надзвычайных здарэнняў можна было б пазбегнуць. Першым пацярпелым стаў жыхар вёскі Вялікія Якавічы, які вырашыў спаліць старыя колы ад аўтамабіля. У адной шыне яшчэ заставалася паветра, якое пры награванні і выбухнула.
Па падобнай прычыне да медыкаў трапіла і жыхарка в.Крыніца. Жанчына паліла ў печы каробкі, у адной з якіх застаўся пусты балончык ад дэзадаранту. Якраз у той момант, калі гаспадыня ў чарговы раз загружала топку, балончык узарваўся. Агнём пацярпелай былі пашкоджаны твар і рукі.
* 20 лістапада трывожны выклік паступіў з вуліцы Горка ў райцэнтры. Пажар здарыўся ў гаспадарчай пабудове, прыстасаванай пад лазню. Агнём пашкоджана ўнутраная аддзелка парылкі. Мяркуемая прычына здарэння — неасцярожнасць пры карыстанні цеплагенерыруючымі агрэгатамі.
* Праз дзень па дапамогу звярнуліся жыхары г.п.Ружаны, якія паведамілі, што на тэрыторыі пасялковага стадыёна бегае дзік. Як потым высветлілася, гэта з хлява вырвалася хатняя свіння, якую паспяхова вярнулі на месца.
* 24 лістапада дапамога выратавальнікаў спатрэбілася жыхару раёна, аўтамабіль якога забуксаваў у лесе ў раёне в.Ліберполь. Машына была адбуксіравана на добрую дарогу.
*Увечары 26 лістапада пажарныя падраздзяленні выязджалі на тушэнне хлява ў в.Альшаны. Будынак цалкам знішчаны агнём. Мяркуемая прычына здарэння — наўмысны падпал.
* Ранкам наступнага дня трывожны выклік паступіў зноў з горада. На гэты раз загарэўся трохкватэрны жылы дом па вул.Свабоды. У адным з задымленых пакояў была знойдзена 83-гадовая жыхарка ў непрытомнасці, якую выратавальнікі вынеслі на свежае паветра і перадалі медыцынскай брыгадзе. У якасці прычыны здарэння разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *