Суббота, 16 декабря 2017

Внезапная смерть жительницы Слобудки носит криминальный характер: судебно-медицинская экспертиза дала заключение о механической асфиксии

1 293

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.
Гора жыхара г.Брэста, сяброўка якога, жыхарка в.Слабудка, раптоўна памерла ў сярэдзіне кастрычніка, многім падалося шчырым. Аб трагедыі мужчына адразу паведаміў родным памерлай. Па факце смерці 48-гадовай жанчыны сваю праверку правялі праваахоўныя органы і прыйшлі да зусім нечаканых высноў. Спачатку пры аглядзе не было зафіксавана ніводнай прыкметы забойства, таму ў якасці адной з версій і разглядалася магчымая натуральная смерць. Аднак забойства было ўстаноўлена судова-медыцынскай экспертызай, якая дала заключэнне аб механічнай асфіксіі. У гэтым пазней і прызнаўся 42-гадовы брастаўчанін, які паведаміў, што быў у стане алкагольнага ап’янення і ўчыніў забойства пасля сваркі з сяброўкай. У дачыненні да падазраваемага ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 15 гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *