Суббота, 16 декабря 2017

17-летняя жительница Березы попала под колеса автомобиля. Возможно, это спасло ей жизнь

1 233

На шчасце трапіла пад колы
Менавіта так можна назваць дарожна-транспартнае здарэнне, што адбылося ў чатыры гадзіны ночы 26 лістапада на вуліцы Пушкіна. Сямнаццацігадовая жыхарка г.Бяроза ў гэты час галасавала непасрэдна на праезнай частцы, калі з ёй сутыкнуўся аўтамабіль пад кіраўніцтвам жыхара горада. Вадзіцель не паспеў зрэагаваць на дзяўчыну, якая выбегла на дарогу. Ды і наўрад ці яна магла ў той час кантраляваць свае ўчынкі, бо, як сцвярджаюць медыкі, пацярпелай заставалася зусім нямнога часу да алкагольнай комы. Якая, калі б не ДТЗ, магла скончыцца вельмі трагічна. Таму дзяўчыну, якая ў дадатак у аварыі атрымала траўмы, шпіталізавалі ў рэанімацыю.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *