Вторник, 23 января 2018

Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

309

Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Марыны Гамолка.

Гэтая страва быццам бы і мясная, а быццам і грыбная. Атрымліваецца вельмі смачна.

Інгрэдыенты:
курынае філе — 250 гр,
свіны фарш — 250 гр,
абсмажаныя з цыбуляй грыбы — 400-500 гр,
морква — 1 шт.,
яйка — 1 шт.,
крухмал — 2-3 ст. лыжкі,
маянэз — 4-5 сталовых лыжак,
кетчуп — палова чайнай лыжкі,
соль і спецыі на смак.

Прыгатаванне:
Курынае філе нарэзаць кубікамі. Дадаць фарш, абсмажаныя грыбы, пацёртую моркву, крухмал, соль і спецыі, маянэз, кетчуп, убіць яйка і ўсё перамяшаць. Выпякаць на патэльні, як тоўстыя аладкі.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *