Суббота, 16 декабря 2017

Накануне Всемирного дня памяти жертв ДТП в Пружанском районе зарегистрированы две аварии с пострадавшими

1 043

Якраз напярэдадні штогадовага Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, які традыцыйна адзначаецца ў трэцюю ня-дзелю лістапада, у раёне было зарэгістравана дзве аварыі з пацярпелымі.
Першае паведамленне аб ДТЗ паступіла ўвечары 18 лістапада: на аўтадарозе Пружаны-мяжа Польшчы каля вёскі Стараволя аўтамабіль наехаў на чалавека. Як было ўстаноўлена, мясцовы жыхар, кіруючы ўласным аўто, позна заўважыў п’янага мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы, — і аўто пераехала яго. У выніку пацярпелы з траўмай нагі дастаўлены ў бальніцу.
Праз некалькі гадзін, ужо ноччу 19 лістапада, аварыя здарылася ў райцэнтры на вуліцы Леніна. Двое жыхароў в.Вялікае Сяло ў стане алкагольнага ап’янення на матацыкле дабіраліся дадому. На закругленні праезнай часткі вадзіцель двухколавага транспарту не змог справіцца з кіраваннем, у выніку чаго матацыкл выляцеў на абочыну і сутыкнуўся з дарожным знакам. І матацыкліст, і яго пасажыр з траўмамі дастаўлены ў ЦРБ.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *