Суббота, 20 января 2018

Рэцэпты на Біс: гарбузовая каша

312

Рэцэпт ад нашай падпісчыцы Ганны Сяргееўны Магільнай.

Гэтую кашу вельмі любяць мае ўнукі. Яна простая ў прыгатаванні і вельмі карысная.

Інгрэдыенты:
малако – 0,5 л,
гарбуз – 400 гр,
проса – палова шклянкі (стакана),
сметанковае масла (на смак),
цукар, соль (на смак).

Прыгатаванне:
Закіпяціць малако, усыпаць нарэзаны кубікамі гарбуз і паварыць 5 мінут. Дадаць двойчы ашпаранае кіпенем проса. Падсаладзіць, пасаліць, пакласці кавалачак сметанковага масла (усё на свой смак) і варыць на маленькім агні 20 мінут. Пасля кашу паставіць у разагрэтую да 100 градусаў духавую шафу яшчэ на 20 мінут.
Смачна есці!

Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *