Среда, 25 апреля 2018

Дачные секреты: и всё на своих местах!

281

Больш за іншае раздражняе, калі ў працэсе работы даводзіцца шукаць сельгасінвентар, які мае «звычку» знаходзіцца ў самых розных, часам непрадказальных месцах. У свой час мне надакучыла шукаць па ўсім хляве вілы, рыдлёўку або граблі, таму і вырашыў зрабіць так, каб прылады былі на сваім месцы. Заўсёды. Парад атрымаў нямала: зрабіць спецыяльны стэлаж, пабудаваць асобную кладоўку, нават завесці звычку класці інструменты на адно і тое ж месца. Вось толькі выканаць гэта вельмі складана. Больш мне спадабалася даволі простая падказка, для рэалізацыі якой не спатрэбяцца значныя матэрыяльныя або часавыя рэсурсы.
Спачатку рыхтуем у хляве месца, дакладней, адну з яго сцен. Першай спатрэбіцца дошка шырынёй не менш за 10 сантыметраў, якая мацуецца на сценку. Калі яна драўляная, то можна скарыстацца 3-4 самарэзамі, у цагляную або з блокаў — забіваюцца дзюбель-цвікі. Потым на дошку майструюцца рэйкі, якія могуць быць рознай таўшчыні і даўжыні ў залежнасці ад таго, колькі і якія прылады яны будуць трымаць. А вось мацаваць рэйкі трэба не бліжэй за 5 сантыметраў адна ад адной. У выніку атрымліваецца вельмі простая канструкцыя, якую можна ўбачыць каля некаторых гарадскіх магазінаў, дзе зроблены месцы для стаянкі веласіпедаў з утрыманнем за руль. На здымку выдатна бачна, як можна «развесіць» па сцяне хлява ўвесь інструмент.
Калі ж складана знайсці дошку, то можна выкарыстаць тую ж рэйку. Адразаем кавалак даўжынёй каля 30 сантыметраў, які потым вертыкальна мацуем да сцяны ў двух-трох месцах. А да асновы з бакоў майструем яшчэ дзве рэйкі, на якіх і будзе трымацца інструмент. Цяпер інвентар заўсёды пад рукой.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *