Пятница, 17 августа 2018

Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

399

Рэцэпт ад загадчыка аддзялення «Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці» Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Марыны Карунас.

Гэты няхітры рэцэпт дапамагае накарміць сына такім карысным прадуктам, як брокалі.

Інгрэдыенты:
сухая паста — 250 гр,
брокалі — 300 гр,
вяндліна — 200 гр,
цвёрды сыр — 150 гр,
сухія міжземнаморскія травы — 1 чайная лыжка (на смак),
сметанковае масла — 40 гр,
алей — 1 чайная лыжка,
соль на смак.

Прыгатаванне:
Адварыць у салёнай вадзе капусту, каб яна стала мяккай. Звычайна гэта займае 5-7 мінут. На сярэднім агні абсмажыць нарэзаную палоскамі вяндліну з травамі. Праз пяць мінут дадаць на патэльню брокалі. У гэты ж час адварыць пасту. У гатовую пасту трэба дадаць цёрты сыр і соус з вяндліны з капустай. Усё хутка змяшаць, каб сыр расплавіўся, і падаць у гарачым выглядзе.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *