Пятница, 21 сентября 2018

Рэцэпты на Біс: мядовая качка

419

Прапануем вашай увазе новую рубрыку “Рэцэпты на Біс!”. Кожны тыдзень мы будзем звяртацца па фірменны рэцэпт да жыхароў раёна. Першай з намі падзялілася любімай стравай дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Пружанскім раёне Ірына Рапейка.

Качка, фаршыраваная яблыкамі, у мядовым соусе, запечаная з бульбай.

Інгрэдыенты:
Качка — 1 тушка (1,8-2 кг),
Яблыкі кісла-салодкія — 4-5 шт.,
Мёд – 3 ст.л.,
Алей,
Соль і спецыі — на смак,
Бульба.

Прыгатаванне:
Качку трэба абмыць, апарыць кіпнем, нацерці мёдам, перамешаным з соллю і спецыямі, і пакінуць на 2-3 гадзіны. Пасля качку запоўніць яблыкамі без сярэдзінкі (вельмі буйныя можна разрэзаць напалову), замацаваць шпажкай. Начыненую качку пакласці на бляху, змазаную алеем, і паставіць у духавую шафу з тэмпературай 200-220 градусаў. Праз гадзіну выкласці вакол качкі ачышчаную бульбу і пакінуць страву для запякання яшчэ на 1,5-2 гадзіны.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *