Пятница, 21 сентября 2018

86 пружанцев пополнят ряды Вооруженных Сил Республики Беларусь

950

Мерапрыемства, прысвечанае Дню прызыўніка, адбылося ў гарадскім Доме культуры. 
Ваенны камісар раёна І.М.Рапейка давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве і даў наказ прызыўнікам з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак.


Будучыя абаронцы Айчыны пачулі шмат карысных парад і цёплых пажаданняў ад намесніка старшыні райвыканкама М.П. Кудраўца, старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М.Гарахавіцкага, намесніка начальніка Пружанскага РАУС Ю.А. Неміровіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны І.М. Алякумава, якія ўручылі юнакам павесткі.
Падчас сёлетняга восеньскага прызыву рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь папоўняць 86 юнакоў з Пружанскага раёна. Хлопцам давядзецца служыць у розных кутках нашай краіны.  Яны будуць праходзіць тэрміновую службу ў воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый  і спецназначэння ўнутраных войскаў,   органах пагранічнай службы, унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь, у сухапутных войсках і іншых. Шасцёра будуць служыць у рэзерве.
Шмат цёплых слоў у адрас будучых салдат прагучала таксама ад вядучай Алены Жмайлік. А музычныя віншаванні ім даслалі салісткі гарадскога Палаца культуры.
Лёгкай вам службы, юнакі!

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *