Среда, 19 сентября 2018

В двух шагах от старого. На Кобринской открылся новый магазин

1 122

На мінулым тыдні па вуліцы Кобрынскай быў адкрыты яшчэ адзін магазін філіяла райспажыўтаварыства «Прадтавары». Знаходзіцца ён літаральна ў двух кроках ад такой жа крамы, размешчанай у адміністрацыйным будынку былога камбіната будаўнічых матэрыялаў. Як зазначыў старшыня райспажыўтаварыства Д.П.Карпей, спачатку планавалі адрамантаваць менавіта дзеючы гандлёвы аб’ект. Але рэалізацыя гэтай задумы аказалася не толькі фінансава нявыгаднай, але і нерацыянальнай з-за невялікай плошчы самога магазіна: нават адрамантаванае памяшканне не дазволіла б размясціць усе тыя таварныя групы, што зараз прапануюцца ў новым будынку.

Узводзілі новы будынак пружанскія кааператары «з нуля» ўласнымі сіламі, на што спатрэбілася амаль пяць месяцаў. Аснашчэнне было выбрана толькі новае, прычым не для прыгажосці. Напрыклад, сучаснае халадзільнае абсталяванне дазволіла істотна пашырыць рэалізуемы асартымент. І цяпер жыхарам шматпавярховак па Кобрынскай літаральна ў крокавай даступнасці можна набыць больш за пяць тысяч найменняў прадуктаў. Плошчы цяпер хапае і для размяшчэння асобнай групы акцыённых тавараў, набор якіх пастаянна змяняецца згодна з запытамі пакупнікоў. У дадатак зроблена эканамічнае і больш якаснае дыёднае асвятленне.
У адкрыцці новага гандлёвага аб’екта прымаў удзел намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко, які разам са старшынёй райспажыўтаварыства Д.П.Карпеем перарэзаў чырвоную стужку. Не абышлося і без падарункаў для пакупнікоў: спецыяльныя прызы былі ўручаны тым, хто зрабіў першую або буйную пакупку.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *