Среда, 2 декабря 2020

28-29 октября в районе пройдет акция «Выявляем нарушения слуха»

1 962

28-29 кастрычніка ў раёне пройдзе прафілактыка-дыягнастычная акцыя «Выяўляем парушэнні слыху». Усім зацікаўленым прапануецца наведаць ЛОР-кабінет паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы.

Парушэнні слыху з’яўляюцца найбольш распаўсюджанай прыроджанай паталогіяй у нованароджаных дзетак. Медыцынская статыстыка сведчыць, што на кожную тысячу родаў прыходзіцца нараджэнне аднаго глухога дзіцяці. На ўліку ў медыцынскіх установах рэспублікі знаходзіцца 235 тысяч хворых з цяжкімі слыхавымі парушэннямі. Сярод іх нямала і дзяцей.

З нагоды правядзення акцыі «Выяўляем парушэнні слыху» карэспандэнт раённай газеты сустрэлася з урачом-оталарынголагам цэнтральнай раённай бальніцы В.В.Дубовік.

— Вікторыя Віктараўна, якія прычыны прыводзяць да павелічэння колькасці дрэнна чуючых і глухіх дзяцей?

— У ліку галоўных прычын — шырокае прымяненне антыбіётыкаў, пашкоджваючых органы слыху, павышэнне агульнага радыяцыйнага фону ў краіне, павелічэнне колькасці вірусных захворванняў, алкагольная і іншая інтаксікацыя жанчыны ў перыяд цяжарнасці. Развіццё і фарміраванне органаў слыху чалавека пачынаецца з першых тыдняў яго ўнутрывантробнага развіцця. Да 20 тыдня плод ужо ўмее выдзяляць голас маці, чуе музыку. Лад жыцця, які вядзе ў гэты час цяжарная жанчына, мае вялікае значэнне для далейшага развіцця яе будучага сына ці дачкі. У тым ліку і іх слыху.

— Як і любое іншае захворванне, урачу, напэўна, важна як можна раней выявіць парушэнне слыху? Ад гэтага ў многім залежыць эфектыўнасць далейшага лячэння.

— Так. Аптымальным з’яўляецца ўзрост да 6 месяцаў. Педыятр ці ЛОР-урач першую адзнаку стану слыху дзіцяці дае на падставе апытання бацькоў: ці ўздрыгвае ваша дзіця ад моцных гукаў у першыя два-тры тыдні жыцця? Ці паварочваецца яно ва ўзросце адзін месяц на гук голасу? Ці ажыўляецца ва ўзросце адзін-тры месяцы ў адказ на голас маці? Ці гуліць? Ці заўважаеце вы ў яго ва ўзросце восем-дзесяць месяцаў з’яўленне новых гукаў? І г.д.

Варта адзначыць, што сучаснае развіццё дыягнастычнай апаратуры дазваляе выяўляць парушэнні слыху ў любым ўзросце, нават у нованароджаных. Гэта дае магчымасць як можна раней прыступіць да карэкцыі.

— Вікторыя Віктараўна, цяпер шмат пішуць пра кахлеарную імплантацыю.

— Гэта адзін з відаў слыхапратэзавання. Ва ўнутранае вуха ўжыўляецца электроннае ўстройства, з дапамогай якога чалавек здольны ўспрымаць і распазнаваць гукі. Але паказана гэта толькі пацыентам чацвёртай — найвышэйшай — ступені парушэння слыху. Галоўная ўмова для падобнага ўмяшальніцтва — захаванасць нярвовых валокнаў слыхавога нерву і ядраў кары галаўнога мозгу. Найбольш эфектыўна праводзіць такое пратэзаванне дзеткам да трох гадоў, асабліва пры прыроджанай глухаце. Што тычыцца дарослых, то і тут умяшальніцтва магчыма, але толькі ў тым выпадку, калі з моманту страты здольнасці чуць прайшло не больш як 10 гадоў, і адсутнічаюць супрацьпаказанні.

— Дзе робяцца такія аперацыі?

— У нацыянальным навукова-практычным цэнтры «Отарыналарынгалогіі» ў Мінску. Першую імплантацыю яго спецыялісты ажыццявілі ў 2000 годзе. З таго часу праведзена 136 падобных умяшальніцтваў. З іх толькі ў мінулым годзе — 54. Патрэбнасць жа краіны ў такім слыхапратэзаванні складае 100 аперацый у год.

У пачатку бягучага года на сродкі Міністэрства аховы здароўя цэнтрам было закуплена 100 кахлеарных імплантантаў. Дарэчы, выконваюцца гэтыя аперацыі за кошт дзяржавы.

Гутарыла Ганна Хадаровіч.

30 кастрычніка, у суботу,

з 9.00 да 12.00 гадзін

пройдзе «гарачая лінія»

з урачом-оталарынголагам

Вікторыяй Віктараўнай Дубовік.

Цікавячыя вас пытанні, якія тычацца менавіта слыху, задавайце па тэлефонах 9-29-63, 8-029-709-11-00.

Один комментарий

  • Semen

    Не пойму, и в чемсуть акции? Придти в поликлинику к ЛОРу и проверить слух? Так я это могу сделать с таким же успехом и в другие дни! А акция то в чем? Что в этой процедуре проверки слуха такого необычного 28 и 29 октября, что её так громко именуют акцией? Так давайте тут уже разные акции, каждую неделю проводить. Флюрографию сделать, мочу принести на анализ. Ерунда какая-то. Кому-то галочки не хватало где-то?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *