Четверг, 3 декабря 2020

На городской площади прошла осенняя ярмарка

3 250

Восеньскія кірмашы ўжо сталі для раёна традыцыйнымі святамі. Дзякуючы ім у гараджан ёсць магчымасць запасціся на зіму больш таннай агароднінай і садавінай,  а ў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі — зарабіць «жывыя» грошы. Дарэчы, рэкамендуем форекс. «Прыжыўся» кірмаш на цэнтральнай вуліцы Савецкай. У мінулую нядзелю аўтамашыны з сельгаспрадукцыяй пачалі пад‘язджаць з самага ранку.

Першымі пакупнікамі сталі людзі пажылога ўзросту. Яны выстраілі чэргі ля аўтамашын з бульбай, капустай і іншай агароднінай. Сельгасвытворцы радавалі колькасцю (гандлявалі агароднінай ажно з 27 аўтамашын), але вось цэны маглі б быць і крыху меншымі. Хаця выбар усё-такі меўся. Напрыклад, яблыкі, якія прадавалі з аўтамашыны ААТ «Жураўлінае», каштавалі 1000 рублёў за кілаграм, а побач ААТ «Айчына» іх прадавала па 1800 рублёў. Бульбу ААТ «Айчына» прадавала па 1100 рублёў, а «Прадтавары» — па 1210. Асаблівым попытам карысталіся капуста (па 1300 і 1360 руб.) і цыбуля (па 1580 руб.). Капусту да абеду разабралі практычна ўсю, хаця гандлявалі ёю больш чым з дзесяці аўтамашын.

У адным радзе з сельгасвытворцамі гандлявалі і прамысловымі таварамі. Дастаткова шырокі асартымент прадаставілі магазіны райспажыўтаварыства. Тут жа можна было купіць і зімовае паліто ці куртку, і боты, і спартыўны абутак маркі «Белкельме», і папулярны трыкатаж з Пінска…

Тыя пружанцы і жыхары раёна, якія самі не ўмеюць вязаць, назапасіліся на зіму цёплымі шкарпэткамі, шапкамі і рукавіцамі: напэўна, пяць (калі не больш!) кропак гандлявалі гэтым таварам, прывезеным беларускімі прадпрымальнікамі з Расіі.

На кірмашы можна было набыць прыгожую біжутэрыю, яркія цацкі, спажыўны сок вытворчасці мясцовага кансервавага завода, паспытаць шаўрму і пахрумкаць поп-корнам… Гаспадыні з задавальненнем куплялі салодкія тарты (балазе, выбар іх быў дастаткова вялікі), дзеці ездзілі на электрамабілях…

Вясёлым настроем зараджалі і пакупнікоў, і гандляроў лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, якія выступалі з імправізаванай сцэны.

Але ў мяне ўсёж маюцца дзве заўвагі. Па-першае, не на ўсіх аўтамашынах былі шыльды з адрасам, адкуль прывезлі сельгаспрадукцыю. Па-другое, зноў пакупнікам, якія прыехалі на аўтамабілях і не дадумаліся ўзяць з сабою веласіпед, давялося выносіць мяшкі са збожжам, бульбай і капустай на плечах: традыцыйна на асабістым транспарце ўезд на тэрыторыю падобных кірмашоў (і не толькі ў Пружанах) забаронены. Чаму б у такім выпадку арганізатарам не паклапаціцца пра цялежкі для падвозу?
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • Виталий

    комментарии в аукционе отключили ) но и без этого заметно что потихонечку одна краина уходит с молотка )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Semen

    Администраторы сайта, вы сами вообще на сайте можете прочитать в таблице, которую вы выложили информацию? Я не могу. И никто, видно, не может. Что за бред. Смысл тогда выкладывать эту невидимую таблицу. Или руки кривые? Найдите у кого прямые, пускай вам исправит, или удалите и не позорьтесь!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *