Понедельник, 22 января 2018

Завхоз Лысковской школы: «Добро, сделанное людям, вернется к вам в старости»

571

«Адказны, сумленны, уважлівы да людзей чалавек, — жыхар Лыскава, які патэлефанаваў у рэдакцыю, не шкадаваў эпітэтаў у адрас свайго аднавяскоўца. — Ён нават бульбу дапамагае старым капаць». Пасля пераканаўчых аргументаў нашага чытача-пенсіянера мы проста былі вымушаны знайсці магчымасць, каб з’ездзіць у аграгарадок і сустрэцца з тым самым Васілём Якаўчуком, якому так удзячны вяскоўцы.

Калі ўбачыў журналістаў, сціплы загадчык гаспадаркі Лыскаўскай школы быў шчыра здзіўлены ўвагай да яго персоны. Але, безумоўна, яму прыемна было даведацца, што прычынай усяму — павага і аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. «А хіба магчыма жыць інакш сярод людзей, многія з якіх цябе памятаюць яшчэ дзіцём? Спадзяюся, калі старасць прыйдзе да мяне, гэтае дабро вернецца», — тлумачыць сваю бескарыслівасць сам суразмоўца.

Практычна ўсё жыццё Васіля Якаўчука прайшло ў Лыскаве, адкуль ён родам. Хіба што за выключэннем некалькіх гадоў, калі мужчына асвойваў агранамічную навуку ў Смаленску ды праходзіў вайсковую службу ў Прыбалтыцы. Большая частка працоўных будняў Васіля Васільевіча звязана з сельскай гаспадаркай: у мясцовым ААТ «Радзіма» ён адпрацаваў амаль 20 гадоў. «Працаваў пры трох кіраўніках. Быў начальнікам участка, — расказвае В.В.Якаўчук. — Ведаць усіх людзей, якія жылі на даручаным участку, па імені і імені па бацьку лічыў сваім мінімальным абавязкам». Паралельна з работай Васіль Васільевіч займаўся яшчэ і грамадскімі справамі: каля двух дзясяткаў гадоў ён быў нязменным старастам Лыскава. Каля трох гадоў таму здаў паўнамоцтвы, але дапамагаць і людзям, і мясцовай уладзе ў вырашэнні разнастайных пытанняў не перастаў. Уласным трактарчыкам дапамагае пенсіянерам абрабляць прысядзібныя ўчасткі, працуе ў складзе выбарчых камісій, заўсёды далучаецца да суботнікаў, а ўдзел у навядзенні парадку на мясцовых могілках увогуле лічыць сваім абавязкам.

«Праблемы з гандлем сёння вырашаны ў Лыскаве: магазін задавальняе патрэбы насельніцтва, —  з уласцівай неабыякавасцю падагульняе размову Васіль Якаўчук. — А вось дарогі мясцовага значэння пакуль застаюцца праблемай.

Марына Вакульская,

фота Сяргея Талашкевіча

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *