Среда, 19 сентября 2018

В рамках республиканской акции «Молодежь за безопасность» прошли показательные выступления МЧС

515

З нагоды святкавання чарговай гадавіны з дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» ў мінулую суботу на пляцоўцы перад Лядовым палацам супрацоўнікі МНС наладзілі відовішчнае мерапрыемства.

Найбольш сабралася дзяцей, на што і разлічвалі арганізатары свята. Менавіта на іх навучанне цяпер скіраваны многія прафілактычныя меры, якія прымаюцца райаддзелам па надзвычайных сітуацыях. Гэта мерапрыемства таксама не выключэнне: малыя і падлеткі з дапамогай  выратавальнікаў паўтарылі правілы бяспекі, пазнаёміліся з дзейнасцю Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Акрамя таго, некаторым прысутным пашчасціла ў спецыяльнай экіпіроўцы прыняць удзел у зымітаваным выратаванні пацярпелага з задымленага памяшкання. Таксама гледачам прадэманстравалі ўзоры навейшага абсталявання і аснашчэння, далі магчымасць паспытаць многае самастойна і, безумоўна, трапіць на своеасаблівыя атракцыёны па праверцы спрытнасці. Асабліва дзятве спадабалася палявая кухня з яе гарачай кашай і чаем.

У фінале мерапрыемства адбыўся хакейны матч, у якім гонар Брэсцкага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях абараняла каманда «Пружанскія кіты». Нашы спартсмены сустрэліся з дружынай «Рэгіён-Мінск», якая прадстаўляла інтарэсы пажарных-калег з Мінскай вобласці. Сапернікаў на лядовай арэне вітаў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, які пажадаў усім: і спартсменам, і балельшчыкам — толькі добрых уражанняў.

Літаральна з першых мінут гульня настолькі захапіла, што толькі сігнал аб заканчэнні першага перыяду прымусіў адарвацца ад відовішча. Скончыўся ён не на карысць пружанскіх хакеістаў — 1:2. Толькі з удалага кідка Рамана Чыжэўскага ўдалося «размачыць» лік. Другі перыяд прынёс яшчэ больш шайбаў у вароты гаспадароў поля. Агульны лік сустрэчы пасля  фінальнай сірэны склаў 2:5 на карысць гасцей. Хаця перамаглі менавіта балельшчыкі, якія атрымалі шчырае задавальненне ад убачанай гульні.

Алег СІДАРЭНКА, 

              Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *