Четверг, 18 января 2018

Живи, рыбка, большая и маленькая: На городском водохранилище было проведено зарыбление.

646

У панядзелак на гэтым тыдні ў мэтах павышэння рыбапрадукцыйнасці і аднаўлення папуляцый відаў рыб было праведзена зарыбленне гарадскога вадасховішча. Ініцыятарам дадзенага мерапрыемства выступіла раённая арганізацыйная структура РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Як расказвае галоўны паляўніцтвазнаўца гэтай суполкі Д.В.Пракопчык, набыццё рыбапасадачнага матэрыялу і звязаныя з зарыбленнем работы праводзіліся за кошт сабраных членскіх узносаў.

— Вызначыцца з тым, якая менавіта рыба і ў якой колькасці павінна быць паселена ў вадаём адносна яго плошчы, каб пры гэтым хапіла кармавой базы і не быў парушаны баланс сістэмы, дапамагло Міністэрства прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: пры падтрымцы спецыялістаў было складзена адпаведнае біялагічнае абгрунтаванне, — расказвае Дзмітрый Вячаслававіч. — У выніку мы набылі ў ААТ «Рыбгас «Палессе» рознаўзроставых карасёў, шчупакоў-сяголетак, двухгадовых карпаў і амураў белых — усяго каля 300 кілаграмаў рыбы, якую ўвечары дзявятага кастрычніка выпусцілі ў возера.

Выбар прыпаў менавіта на параўнальна дарослую рыбу таму, што ў такім выпадку матэрыял зарыблення лепш прыжываецца ў вадаёмах. Падчас паездкі на Пружаншчыну будучыя перасяленцы добра перанеслі часовае зняволенне ў спецыяльных кантэйнерах. У якасці апошніх выкарыстоўваюцца жыварыбныя ёмістасці, у якіх на працягу транспарціроўкі падтрымліваецца вызначаны параметр утрымання ў вадзе кіслароду. Адразу пасля вызвалення рыба (некаторая даўжынёй не менш за 30 сантыметраў і вагой да кілаграма) пакінула кантэйнеры і адправілася на асваенне свайго новага дома. Сам жа працэс папаўнення падводнай фаўны праходзіў пад кантролем старшага дзяржінспектара Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь В.В.Сірэнкі, начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушкі, спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В.Крэйдзіч, а таксама прадстаўнікоў раённай арганізацыйнай структуры паляўнічых і рыбаловаў.

Варта адзначыць, што рыба з гадавальнікаў паступае пакуль «ненавучаная», а таму ў яе вельмі нізкі ўзровень інстынкту самазахавання. З-за гэтага яна можа быць адлоўлена рыбакамі літаральна за некалькі дзён пасля зарыблення. Улічваючы гэты факт, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, устаноўлены мараторый на рыбалку на гарадскім возеры на працягу месяца. Нагляд за тым, каб ніхто не парушаў забарону на лоўлю рыбы, будуць ажыццяўляць інспекцыя прыродных рэсурсаў і члены раённай структуры «БТПР».

Алег СІДАРЭНКА,  

              Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Один комментарий

  • Главное что бы наши хитрые браконьеры не выбили всей это рыбы электроудочками, надо хорошо охранять наши водоемы

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *