Суббота, 5 декабря 2020

Пружанские танцоры завоевали дипломы конкурса «Золотая лира»

2 138

Сказаць, што вельмі добра паказалі сябе юныя танцоры з Пружаншчыны на трэцім адкрытым конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Залатая ліра”, які прайшоў у Мінску, значыць, не сказаць нічога.
Удзел у ім прынялі дзеці з усёй Беларусі. Наш раён прадстаўлялі вучні  харэаграфічных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў з Пружан, Лінова, Клепачоў.
І… прыемна здзівілі журы. У намінацыі “Рускі танец” першае месца заваявалі навучэнцы харэаграфічнага аддзялення з Пружан (кіраўнік Таццяна Дварадкіна). У намінацыі “Эстрадны танец” пружанскія дзеці з дапамогай педагога Анастасіі Клімонавай заваявалі трэцяе месца. Таксама трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі заваявалі юныя танцоры з Клепачоў (кіраўнік Наталля Дзеранчук). Была адзначана дыпломам і малодшая група харэаграфічнага аддзялення Ліноўскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Дзяніса Васілюка.
Арганізатары адзначылі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства танцораў. А дзеці дагэтуль знаходзяцца пад уражаннем і грандыёзнай сцэны Палаца прафсаюзаў, і самой паездкі ў Мінск. Дарэчы, за камфорт у дарозе танцоры і іх педагогі вельмі ўдзячны індывідуальнаму прадпрымальніку Віктару Шалабудаву.
Галіна Каляда.

Один комментарий

  • Sve.

    Молодцы, ребятишки!!! И Витя молодец!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *