Пятница, 15 декабря 2017

Раньше, чем в столице. В пружанские дома тепло пришло еще в четверг

200

Раённыя ўлады вырашылі не чакаць пяці сутак пасля таго, як сярэднясутачная тэмпература паветра апусціцца ніжэй васьмі градусаў (як таго патрабуюць нормы тэхнічнага кодэкса), і прынялі рашэнне распачынаць ацяпляльны сезон. У дзіцячыя садкі, школы, бальніцы і іншыя сацыяльныя ўстановы цяпло прыйшло ў сераду. У чацвер, пятага кастрычніка, батарэі нагрэліся і ў большай частцы жылога фонду дамоў, у пятніцу ацяпленне запусцілі і ў астатніх 5% дамоў, падключаных да крыніц цеплазабеспячэння. А вось адміністрацыйныя будынкі, як паведаміў намеснік дырэктара Пружанскага КУВП «Камунальнік» па кацельнай гаспадарцы Андрэй Купцэвіч, пачнуць прагравацца толькі па заяўках арганізацый. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *