Пятница, 15 декабря 2017

5 способов победить осеннюю хандру и стать счастливым

232

Восеньская хандра, перагрузка на працы, непаразуменні дома … Часам унутраныя перажыванні, душэўны боль прычыняюць не меней пакут. Калі ўсё ідзе не так, як хацелася б, а магчымасць атрымаць псіхалагічную дапамогу адсутнічае, вы можаце зрабіць некаторыя канкрэтныя крокі самадапамогі на шляху да ўнутранай раўнавагі і гармоніі.

1. Спорт — лепшы прыродны антыдэпрэсант! Кажучы пра шчасце, мы часцей задумваемся пра вобраз думак і пачуцці. Але лепшы стымулятар шчасця — фізічная актыўнасць. Пешыя і веласіпедныя прагулкі, танцы… Спорт зніжае ўтрыманне ў крыві картызолу (гармону стрэсу) і адначасова стымулюе выпрацоўку эндарфінаў (гармонаў шчасця), тым самым, не дазваляе негатыўным эмоцыям кіраваць нашым жыццём. Падчас заняткаў спортам мы выводзім эмацыйнае напружанне са свайго цела. Дзякуючы гэтаму, мы паляпшаем свой душэўны стан.
2. Недасыпанне і перасыпанне — вораг добраму настрою! Той, хто спіць 6-8 гадзін, адчувае сябе лепш за таго, хто спіць менш за 6 гадзін або больш за 9. Сон — спосаб аднавіць не толькі фізічны стан, але і псіхічны. Даказана, што ў тых, хто спіць «аптымальна», радзей выяўляюць сімптомы дэпрэсіі і што такія людзі лягчэй наладжваюць адносіны з навакольнымі.
3. Не замыкайцеся ў сабе!

Адна з базавых псіхалагічных патрэб чалавека — патрэба ў зносінах, якія напаўняюць нас станоўчымі эмоцыямі, у той час як доўгія перыяды адзіноты, ізаляцыі могуць моцна нашкодзіць. Даказана, што добрая сацыяльная падтрымка ўмацоўвае імунітэт, запавольвае ўзроставае разбурэнне мозга і памяншае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, а дакрананні любімых людзей аказваюць заспакаяльнае ўздзеянне на мозг. Мы спасцігаем сябе праз любоў, сяброўства, зносіны. Гэта надае нашаму жыццю індывідуальны сэнс і памяншае трывогу з-за страху смерці і адзіноты.
4. Будзьце ўдзячныя! Перад тым як заснуць, падумайце аб трох прыемных момантах мінулага дня. Усё роўна,дробязнымі яны будуць ці вельмі значнымі. Няхай рэгулярным будзе для вас такі «рытуал» перад сном — успамінаць усё добрае, што адбылося за дзень, і быць удзячным за гэта. Такое практыкаванне дазваляе заўважыць станоўчыя моманты ў жыцці, пераарыентаваўшы вас на пазітыўны лад.
5. Жывіце цяперашнім момантам! Як многа энергіі мы выдаткоўваем часам на шкадаванні пра мінулае ці трывогу перад будучыняй! У такім выпадку зусім не застаецца сіл на пражыванне сённяшняга дня. Памятайце: тое, што адбываецца тут і цяпер — гэта і ёсць наша жыццё. Засяродзьцеся на навакольным свеце і на сваіх пачуццях. Шануйце прыгажосць, атрымлівайце асалоду ад імгненняў, расцягвайце прыемныя моманты, паглыбляючыся ў цудоўныя адчуванні паху духмянай кавы, мяккай поўсці кошкі, прыгожага захаду сонца.
Таццяна Курачынская,псіхолаг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *