Пятница, 15 декабря 2017

Не всегда нужно молчать, или Почему здоровый смеется над больным

1 084

Зло адчувае   сябе больш упэўнена ў тым геаграфічным  асяроддзі, дзе ёсць маўклівая згода. А маўчаць не заўсёды трэба…

Быў цёплы летні дзень. Вёска спявала і танцавала на сваім свяце. Каля клуба стаяла некалькі аўтамабіляў. Пад’ехаў і новенькі джып. З вадзіцельскага сядзення вывалілася грузнае цела ў кароткіх штанах у рамонак і ў шлёпанцах на босую нагу. Абапершыся на плот і закурыўшы цыгарэту, мужчына паблажліва вымавіў: “А што, і псіхі ўмеюць весяліцца?” Тады ён пераблытаў клуб з бальніцай.
На жаль, многія асацыіруюць Магілёўцы з непаўнацэннымі людзьмі і абразліва называюць абласную псіхіятрычную бальніцу, якая тут знаходзіцца. Але гэта проста амаральна.
Мала хто ведае, што, калі адкрывалася бальніца ў Магілёўцах, сюды траплялі людзі, якія пакутавалі ад жахаў вайны. Памятаю жанчыну, якая тут лячылася. У яе на руцэ была наколка ў выглядзе нумарнога знака, які ставілі ў канцлагерах. Пасля вызвалення яна была вельмі худая, знясіленая, а ў вялікіх вачах застыў страх. Ён стаў яе спадарожнікам на ўсё жыццё.
Запомніўся малады аднарукі салдат, былы танкіст, які днём на ўсю акругу спяваў “У бой за Радзіму”, а ноччу не спаў, бо балелі раны.
Лячылася ў бальніцы былая настаўніца. Казалі, што немцы знішчылі ўсю яе сям’ю. Ёй было дазволена выходзіць за тэрыторыю бальніцы. Жанчына збірала лекавыя травы, ведала рэцэпты прыгатавання лекавых адвараў, дзялілася сваімі ведамі з тутэйшымі жыхарамі.
І ніхто ў той час не адзываўся крыўдна аб гэтай установе здароўя. Таму што, калі можна так сказаць, —гэта Востраў Міласэрнасці сярод жыццёвых бур. Гэта цэлы бальнічны гарадок. І выбрана месца для бальніцы такога профілю невыпадкова. Тут няма шуму і мітусні і пануе сапраўднае супакаенне, так неабходнае душэўна хворым.
У Магілявецкай бальніцы, якую раней называлі нервова-псіхіятрычнай, вось ужо 70 гадоў лечаць лю-дзей ад бяссонніцы, трывожнасці, наступстваў розных хвароб, фобіі.
А страхам былі падвергнуты і многія славутыя людзі. Напрыклад, Сальвадор Далі вельмі апасаўся конікаў; Мікалай Гогаль усё жыццё баяўся, што яго пахаваюць жывым; Уладзімір Маякоўскі баяўся інфекцый, таму ніколі не дакранаўся да дзвярных ручак і парэнчаў і заўсёды насіў пальчаткі.
Усе названыя асобы былі таленавітымі, адоранымі людзьмі. Калі і быў у іх нейкі страх, то ці ж назавеш іх непаўнацэннымі?
На самай справе, “у страха вочы вялікія”. Бо калі чалавек пацярпеў ад разраду маланкі, калі маці страціла адзінага сына і з’явіліся ў гэтых людзей пэўныя наступствы, вялікі грэх называць іх непрыстойнымі словамі.
Калі жыццё экзаменуе, то першымі не вытрымліваюць нервы. Яны, як і ўсё на свеце, маюць абмежаваны запас трываласці. Запас нерваў страчваецца ад злых слоў, думак, помсты і нянавісці, жорсткасці, ілжывасці, бесчалавечнасці, канфліктных сітуацый. Не сакрэт, што ў бальніцу траплялі розныя людзі, былі сярод іх мастакі, акцёры, пісьменнікі, спартсмены, ваеннаслужачыя, студэнты… Сярод такіх няшчасных сустракаліся людзі з багатым унутраным светам. Нярэдка гэта былі вельмі здольныя людзі, хаця сустракаліся і такія, хто з-за маніі велічы, моцнай фантазіі ўяўляў сябе Напалеонам.
Міхаіл Прышвін пісаў: «Здароўе даецца Зямлёю і Сонцам». Можна дадаць, што яно прыводзіцца ў норму медыцынскімі работнікамі. Яны стараюцца дапамагчы людзям вызва-ліцца ад ланцугоў, якія ўтрымліваюць у балоце хваробы. Аднаўленню здароўя садзейнічаюць і ўмовы, якія ствараюцца для таго, каб чалавек хутка паправіўся. І адбываецца гэта не толькі з дапамогай медыкаментаў, але і лячэбнай фізкультуры, чытання ў бібліятэцы, працы ў лячэбна-працоўных майстэрнях.
А на базе кабінета рэабілітацыі створана памяшканне для правядзення рэлігійных службаў. Тут можна пачуць голас душы, які ідзе ад сэрца светара Аляксандра.
У бальніцы працуе калектыў, які прымае непасрэдны ўдзел у жыцці нямоглых людзей і дапамагае ім вярнуцца да паўсядзённага жыцця.
Старшыня прафкама бальніцы Станіслава Казіміраўна Маркевіч гаворыць: ”Калектыў нашай бальніцы час ад часу мяняецца. Былі пад’ёмы і спады, але адно застаецца нязменным — чулыя чалавечыя адносіны да пацыентаў, сардэчная дабрыня ў адносінах адзін да аднаго”.
Вялікае мноства заслужаных кампліментаў можна адрасаваць усім работнікам бальніцы. Праца іхняя — далёка не рай. Ідуць дадому вяскоўцы. У вокнах дамоў запальваецца святло. Толькі супрацоўнікі бальніцы не пакідаюць сваёй вахты. У будні і святы, ноччу і днём стаяць яны на ахове здароўя людзей, якія з-за цяжкасцяў жыцця трапілі на гэты Востраў Міласэрнасці.
На здымку: загадчыца псіханеўралагачнага аддзялення №3 Людміла Казадой працуе ў псіхіятрыі больш за 30 гадоў.

Вера ЦЕРАХАВА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

2 комментариев

  • Александр

    Уберите логотипы с лиц на фото!!!!Неужели Вам приятно смотреть на это безобразие?!Или это с согласия героев на фото?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Это вынужденная мера. Увы, пока от нее мы не можем отказаться.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *