Пятница, 15 декабря 2017

Спасатели смогли «Усмирить стихию» и рассекретить имя граффитиста

1 180

Летам пры правядзенні бягучага рамонту будынка пажарнага дэпо выратавальнікі Пружанскага РАНС праявілі творчасць і кемлівасць: вырашылі не толькі абнавіць фасад, але і зрабіць яго сучасным.
Малюнак “Утаймаваць стыхію” з’явіўся тут, дзякуючы аўтару папулярных у Пружанах графіці Ягору Богдану. За праяўленую ініцыятыву ў рэалізацыі ідэі начальнік аддзела Андрэй Ганчароў аб’явіў падзяку старшаму вадзіцелю прапаршчыку ўнутранай службы Барысу Шчарбанёву і камандзіру аддзялення прапаршчыку ўнутранай службы Эдуарду Трацюку. Атрымаў узнагароду і сам мастак.
Адобрылі задумку выратавальнікаў і мясцовыя ўлады. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама Аляксандр Бушук адзначыў, што не толькі сама пажарная аварыйна-выратавальная часць змянілася пасля рамонту, але і ўезд у горад з боку г. Бярозы набыў арыгінальны і прыгожы выгляд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *