Пятница, 15 декабря 2017

7 октября. Этот день в истории

124

7 кастрычніка
1765 Нарадзіўся беларускі кампазітар і буйны палітычны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі. У 24 гады ён стаў паслом Рэчы Паспалітай ў Галандыі, выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Лондане. У 1791-м годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну, і ў Магілёве прысягнуць на вернасць Кацярыне Другой, каб у яго не адабралі вялізарныя маёнткі. Але пасля ўсё завіравала. Як шчыры патрыёт ён вітаў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, эміграваў у Прусію, вярнуўся ізноў, каб прыняць удзел у паўстанні Касцюшкі. На ўласныя грошы сфармаваў батальён, якім і камандаваў, робячы дзёрзкія рэйды. Пасля падаўлення паўстання мусіў эміграваць зноў. Але не вытрымаў развітання з Радзімаю і вярнуся ў 1802-м годзе, каб асесці нарэшце ва ўлюбёным маёнтку Залессе. Быў ён і сябрам расійскага цара Аляксандра Першага, супраць бабкі якога ваяваў у свой час. Спрабаваў і гэтак і так нешта зрабіць дзеля свабоды свайго народу, мітусіўся паміж Напалеонам і Аляксандрам. Урэшце, пасля вайны 1812-га году адыйшоў ад палітычнае дзейнасці і нямогучы болей бачыць свой край пад акупацыяй, з’ехаў у Італію, пакінуўшы нам класічны паланэз – “Развітанне з Радзімаю”. Бадай, як музыка ён нам даражэйшы, чым як палітычны дзеяч.

1788 У вёсцы Гразівец, што на Чавушччыне, нарадзіўся Iван Насовiч, найбуйнешы беларускі этнограф, фалькларыст, педагог і лексікограф беларускай мовы. Ён скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю перад напалеонаўскім нашэсцем. Пасля той вайны ён працаваў па ўсёй Беларусі. Іван Насовіч – аўтар першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы, аўтар фундаментальнага слоўніка жывой беларускай мовы ажно на 30 тысяч слоў. Слоўнікі і сёння з’яўляюцца ўнікальным здабыткам нашай культуры.

1947 У свой 62-ы дзень нараджэння, адзін з заснавальнікаў атамнай фізікі Нільс Бор атрымаў ад караля Даніі Фрэдэрыка IX вышэйшую нацыянальную ўзнагароду — ордэн Слана. Ордэн Слана мае самы арыгінальны знак з усіх узнагарод свету. Усе іншыя ордэнскія знакі, нават пры ўсёй рэдкасці і незвычайнасці іх формаў, задумваліся як больш-менш плоскія, каб адным сваім бокам яны маглі шчыльна прылягаць да адзення. Ордэн уяўляе сабой пакрытага белай эмаллю і упрыгожанага брыльянтамі слана з баявой вежкай, перад якой сядзіць цемнаскуры паганяты. Лічыцца, што экзатычны ордэн быў заснаваны дацкімі рыцарамі пасля перамогі ў Трэцім крыжовым паходзе над сарацынамі. Нільса Бора адзначылі не толькі як патрыярха навукі, але і як гуманіста, які імкнуўся прадухіліць ядзерную гонку.

1977 Група Queen выпусціла сінгл We Are the Champions, які змяшчаў на другім баку не менш запамінальную песню — We Will Rock You. Адметна, што абедзве песні сталі асабліва папулярнымі ў асяроддзі спартыўных балельшчыкаў.

1993 Ліквідаваны пост № 1 ля Маўзалея Леніна. Пост № 1, пост Ганаровай варты ля Маўзалея У.І.Леніна ў Маскве быў заснаваны загадам начальніка Маскоўскага гарнізона 26 студзеня 1924 года. Пасля афіцыйнага рашэння аб зняцці варты месцам галоўнага Ганаровага караула стала магіла Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе побач з Крамлём.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *