Воскресенье, 15 июля 2018

Житель района, который устроил в баре «пенную вечеринку» с помощью огнетушителя, привлечен к уголовной ответственности

752

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, намінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.+ Не ўсе жарты аднолькава ўспрымаюцца, асабліва калі ў жартаўніка спецыфічнае пачуццё гумару. Гэта можна аднесці на рахунак жыхара в.Мокрае, які вырашыў «пажартаваць» у адным з бараў райцэнтра. Мужчына пасля распіцця спіртных напояў надумаў арганізаваць «пенную вечарынку», для чаго зняў са сцяны вогнетушыцель і актывізаваў яго ў танцавальнай зале. У выніку была сарвана работа ўстановы, а наведвальнікі перажылі непрыемныя моманты. У дачыненні да аўтара «жарту» ўзбуджана крымінальная справа за хуліганства па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да трох гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *