Пятница, 4 декабря 2020

30 жителей района не смогли выехать за границу из-за долгов

2 143

Кожны грамадзянін нашай краіны мае права на выезд і ўезд у Рэспубліку Беларусь. Аднак гэтае права можа быць часова абмежавана. У якіх выпадках і які парадак вынясення такіх рашэнняў? На гэтыя і іншыя пытанні, што закранаюць працэдуру часовага абмежавання права грамадзян на выезд за мяжу, адказвае кансультант суда Н.М.РЭПІХА.

— Але найперш, Наталля Мікалаеўна, скажыце, калі ласка, наколькі актуальна гэта для жыхароў нашага горада і раёна?

— Судом Пружанскага раёна часовае абмежаванне права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь актыўна прымяняецца на практыцы ў якасці меры па забеспячэнні патрабаванняў выканаўчых дакументаў. А гэта асабліва актуальна ў адносінах даўжнікоў, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, асоб, работа якіх звязана з замежнымі камандзіроўкамі, а таксама аматараў правесці водпуск за межамі краіны.
Дарэчы, сёлета судом быў абмежаваны выезд з краіны для 30 даўжнікоў, якія ўхіляліся ад абавязкаў, накладзеных на іх судом.

— У якіх выпадках прымаюцца такія рашэнні?

— Артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Беларусі” ўтрымлівае шэраг падстаў, згодна з якімі права грамадзяніна на выезд можа быць часова абмежавана. А гэта – калі  ён дасведчаны аб звестках, якія складаюць дзяржаўную тайну, з’яўляецца падазраваемым ці абвінавачваемым па крымінальнай справе, асуджаны за ўчыненне злачынства ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Таксама выезд за мяжу часова забараняецца грамадзянам, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд, ім прад’яўлены грамадзянскія іскі ў судзе,  чалавек не выконвае без уважлівых прычын маёмасныя, падатковыя абавязацельствы, з’яўляецца банкрутам, ухіляецца ад прызыву на вайсковую службу.

— Ці можа такое здарыцца, што чалавеку абмежаваны выезд за мяжу, а ён гэтага не ведае?

— Органы, якія прынялі рашэнне аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд у іншую дзяржаву, абавязаны не пазней аднаго дня з даты прыняцця такога рашэння паведаміць пра гэта грамадзяніну.  У паведамленні ўказваецца прозвішча і пасада асобы, прыняўшай рашэнне, падстава для часовага абмежавання права грамадзяніна на выезд, а таксама тлумачыцца яго права на абскарджанне абмежаванняў. Інфармацыя аб грамадзянах захоўваецца ў банку даных на працягу 25 гадоў нават пасля таго, як абмежаванні зняты ці перададзены ў архіў.

— Ці можна атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў банку даных  звестак аб сабе і грамадзянах, законным прадстаўніком якіх ён з’яўляецца?

— Можна. Пры звароце ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў ці дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь грамадзяніну павінна быць выдадзена такая даведка ці выпіска. Для гэтага неабходна прадставіць дакумент, які засведчвае асобу.

А калі патрэбна інфармацыя аб недзеяздольных ці абмежавана дзеяздольных грамадзянах, дык спатрэбіцца і дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы законнага прадстаўніка.

Звесткі, якія захоўваюцца ў банку даных, прадастаўляюцца грамадзяніну бясплатна, у тэрмін не большы аднаго месяца з дня звароту.
Гутарыла Галіна КАЛЯДА.

  • Из-за долгов? Ой, как смешно! Точнее, должники — лопухи! Едешь в Россию (границы то нет), а из России валишь на все четыре стороны. Ну, если тебя, конечно, не объявили в розыск по линии Интерпола. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Semen

    Как это интересно они в течении дня умудрятся оповестить? Ну нет меня — в командировке я. А оттуда прямиком на границу. И только там я узнаю, что не пущають. Что за лухта?
    А про Россию верно! Знаю некоторые так проделывали.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Да не некоторые, а многие. Кто, ясен пень, с головой дружит, а не лыч каждый день заливает. По крайней мере, за долги по алиментам в розыск через Интерпол не объявляют. Так, что ентот Репиха несёт ботву.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «Але найперш, Наталля Мікалаеўна, скажыце…»
    _________________________________________
    Ента, тогда уж.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *