Воскресенье, 21 января 2018

Праздник-ярмарка «Пружанская осень» приглашает отдохнуть и купить продуктов на зиму

856

8 кастрычніка

8.00-15.00 гадзін

Месца правядзення: цэнтральная плошча г.Пружаны, вуліцы Савецкая, Тармасава, Камсамольская.

У праграме:
— працуюць гандлёвыя кропкі;
— продаж сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.
***
Удзел у раённым свяце-кірмашы прымуць усе сельгасарганізацыі раёна, фермерскія гаспадаркі і РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі», а таксама госці з суседніх рэгіёнаў. Будзе прадстаўлены самы шырокі спектр сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі: усе тыпы збожжавых, якія вырошчваюцца ў Брэсцкай вобласці, мёд, бульба, яблыкі, крухмал, саджанцы пладовых раслін, морква, буракі, капуста, яйкі, мяса, рыба, алей, сыры і інш. Жадаючыя абнавіць асенне-зімовы гардэроб змогуць набыць неабходны тавар па сваім кашальку.
Цэны на ўсю прадукцыю прыемна здзівяць.

Пляцоўка на плошчы:
10.00-12.00 — тэатралізаванае прадстаўленне “Кірмаш весялосці”;
12.00-14.00 — канцэрт гасцявога калектыву ў рамках рэспубліканскай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” (з удзелам папулярных артыстаў Беларусі);
14.00-15.00 — канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Пружанскага раёна.
Пляцоўка каля цэнтральнага увахода ў Палац культуры:
11.00-14.00 — з нагоды прафесійнага свята работнікаў культуры працуе падворак “Багаты кашэль” (майстар-класы, выстава-продаж вырабаў народнай творчасці, беларускія прысмакі і г.д.)

Для жыхароў горада і раёна аб’яўляюцца наступныя конкурсы:
-самая гіганцкая агародніна “Дзіва дзівоснае”;
-самы яркі восеньскі букет;
-самы прыгожы каравай “Ад зерня да каравая”;
-самая арыгінальная страва з бульбы “Бульбяныя прысмакі”
Для школ горада аб’яўляецца конкурс дзіцячых вырабаў “Залатая восень”.
Даведкі для ўдзелу ў конкурсах па тэлефоне: 2-13-05.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *