Воскресенье, 21 января 2018

Сентябрь завершился двумя авариями

1 225

Першы восеньскі месяц прызнаны «лідарам» па колькасці аварый, якія адбыліся ў раёне з пачатку года. І яго апошні дзень вызначыўся яшчэ двума выпадкамі, што з розніцай у некалькі гадзін адбыліся ў райцэнтры.
Спачатку супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выязджалі па выкліку на скрыжаванне вуліц Свабоды і Чырвонаармейскай, дзе траўмы ў выніку сутыкнення атрымаў матацыкліст, якога не прапусціў выязджаючы з другаснай дарогі аўтамабіль пад кіраваннем жыхара горада. Малады чалавек трапіў у бальніцу.
Потым аварыя адбылася на скрыжаванні дарогі на Ружаны з вуліцай Інтэрнацыянальнай каля аўтазаправачнай станцыі. Аўтамабіль паварочваў з трасы на вуліцу і прапускаў сустрэчныя машыны. Але за ім ехала аўто, за рулём якой была жыхарка г.Бяроза, якая вырашыла праігнараваць сітуацыю на дарозе і абагнаць спынены транспарт. У выніку на паласы сустрэчнага руху яе машына ў лоб сутыкнулася з грузавіком. Пасажыр, муж віноўніцы ДТЗ, трапіў з траўмамі ў бальніцу.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Фота ўзята з групы https://vk.com/pruzany.

Один комментарий

  • алекс

    ДТП очень много……в основном халатность и отсутствие опыта. Права дают кому попало ,в некоторых странах за рубежом человек ездит пять лет со многими ограничениями пока получит настоящие права…….у нас в выходные просто страшно ездить по городу….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *