Ранкам 27 верасня на праблемным скрыжаванні вуліц Кобрынскай і Макаранкі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпела малалетняе дзіця. Аўтамабіль, за рулём якога знаходзілася гараджанка, сутыкнуўся з веласіпедам, на якім ехалі маці і дачка. У выніку аварыі дзяўчынка атрымала траўмы галавы, змешчана ў бальніцу. Зараз яе здароўю нічога не пагражае. Усе абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.