Вторник, 29 сентября 2020

Два класса будущих адвокатов, следователей и судей осваивают основы права в СШ №5

1 493

Летась ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Пружаны” заключыла чатырохбаковую дамову аб супрацоўніцтве з  аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Пружанскім РАУС і Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь. Так у школе з’явіўся прававы клас. У мінулым навучальным годзе за парты 5 “А” класа селі 26 вучняў, а жадаючых было ажно 42. Таму сёлета было нават распрацавана палажэнне аб заліку ў клас: насіць форму і быць прыкладам могуць толькі тыя, каму дазваляе група здароўя і чый сярэдні бал не ніжэйшы за 7,6.

Дарэчы, пра форму: вучні 5 “А” і 6 “А” носяць яе з задавальненнем, а настаўнікі сцвярджаюць, што яна і дысцыплінуе. Дзеці, такія жвавыя і непасрэдныя, ведаюць, што цяпер яны ў цэнтры ўвагі і надта сваволіць ім не да твару. Тым больш, што многія з іх мараць стаць супрацоўнікамі органаў правапарадку. Не лішнім будзе адзначыць, што многія пойдуць па слядах сваіх бацькоў: супрацоўнікі міліцыі аддаюць перавагу менавіта гэтаму класу.

Раз на тыдзень школьнікі наведваюць факультатыў “Вучымся жыць у міры і згодзе”, які вядзе настаўніца гісторыі Марыя Яўгенаўна Дараневіч. Магчыма, у старэйшых класах гадзін на вывучэнне прававой культуры будзе больш. А пакуль дадатковыя веды дзеці атрымліваюць падчас разнастайных экскурсій. З радасцю знаёмяць іх са сваёй работай супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, пракуратуры, МНС, суда.


Адметна, што ў абодвух прававых класах класнымі кіраўнікамі з’яўляюцца мужчыны. Мікалай Мікалаевіч Сямак мае больш вопыту, таму знаёміць з нюансамі выхавання Дзмітрыя Станіслававіча Арабчыка, які ўзяў кіраўніцтва толькі ў гэтым годзе.

Вось што думаюць пра свой асаблівы клас самі шасцікласнікі:

Глеб Пыжык:
— Вучоба ў прававым класе нас да многага абавязвае. Мы дысцыплінаваныя і адказныя. Да таго ж мы атрымліваем вельмі цікавыя веды пра нашы правы і абавязкі!
Юлія Семаковіч:
— Мне падабаецца вучыцца ў нашым класе. Кожны месяц мы сустракаемся з цікавымі дарослымі людзьмі, якія дзеляцца сваім вопытам і расказваюць нешта карыснае па прававой тэматыцы. Многім з нас гэта спатрэбіцца ў будучыні, бо мы жадаем звязаць яе з такімі прафесіямі як міліцыянер, следчы, адвакат і іншымі. Але нават калі будучая прафесія не будзе звязана з правам, атрыманыя веды ніколі не будуць лішнімі.
Паліна Шаўчэнка:
— А яшчэ нас запрашаюць на розныя мерапрыемствы: напрыклад, мы прымалі ўдзел у вахце памяці ля помніка «Спаленым вёскам». І вельмі прыемна было прысутнічаць на канцэрце, прысвечаным 100-годдзю міліцыі.
Саша Ільяшук:
— Мы ўсе любім экскурсіі. У мінулым навучальным годзе мы пазнаёміліся з работай многіх праваахоўных службаў. Спадзяюся, што гэты год будзе не менш насычаным падзеямі.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

3 комментариев

  • Андрей

    Будущие охотники за тунеядцами.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Какие могут быть права в неправовом государстве? ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Только абавязки! ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *