Понедельник, 21 сентября 2020

В Пружанах произошло две аварии. Виновники обеих скрылись с места ДТП

1 833

Ранкам 22 верасня непрыемны сюрпрыз чакаў аўтаўладальнікаў з вуліцы Юбілейнай: на стаянцы ў двары шматпавярховак было пашкоджана дзве машыны. Як было ўстаноўлена, гэта ноччу спрабаваў прыпаркавацца п’яны жыхар в.Слабудка. Ён не справіўся з кіраваннем і зачапіў дзве машыны, пасля чаго з’ехаў з месца дарожна-транспартнага здарэння. Супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі яго асобу, а медасведчанне паказала, што ў крыві віноўніка застаецца 1,2 праміле алкаголю.

Як спроба знікнуць з месца аварыі, класіфікуюцца і дзеянні жыхара горада. Грузавік, якім ён кіраваў, ранкам 25 верасня збіў веласіпедыстку, што перасякала праезную частку вуліцы Я.Купалы па «зебры». Мужчына адвёз пацярпелую дадому, але тая была вымушана выклікаць «хуткую дапамогу» і са шматлікімі пераломамі была шпіталізавана ў рэанімацыю.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *