Суббота, 26 сентября 2020

Пружанец год думал, что он нарушитель, а оказался потерпевшим

1 081

У Следчым камітэце
— Як паведаміў следчы РАСК А.С.Бако, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела былі ўзбуджаны пяць крымінальных спраў.— На працягу амаль года гараджанін лічыў сябе парушальнікам адміністрацыйнага заканадаўства і толькі зусім нядаўна даведаўся, што быў пацярпелым. А пачалася гісторыя з вядомай многім рассылкі на камп’ютары і мабільныя гаджэты аб тым, што карыстальнікам глабальнай сеткі «парушана заканадаўства аб распаўсюджанні парнаграфічных матэрыялаў» з патрабаваннем пералічыць штраф на «рахунак Міністэрства ўнутраных спраў РБ». Мужчына, як законапаслухмяны грамадзянін, улістападзе мінулага года аплаціў штраф. І днямі да яго звярнуліся следчыя Віцебскай вобласці, дзе быў затрыманы камп’ютарны махляр: падчас расследавання ўстаноўлены адрасы тых, хто пералічваў зламысніку грошы, нібыта штраф за разблакіроўку камп’ютара. Па заяве цяпер ужо пацярпелага гараджаніна ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.351 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *