Вторник, 29 сентября 2020

Все, кто утонул этим летом в Пружанском районе, были нетрезвыми

653

У бягучым сезоне на вадаёмах раёна загінулі тры чалавекі. Аказалася, што ўсе яны былі нецвярозыя: у крыві кожнага тапельца выяўлена каля чатырох праміле алкаголю.
У першых двух выпадках патанулі адпачываючыя, якія ў кампаніях распівалі на беразе спіртныя напоі, пасля чаго вырашылі пакупацца. Пры гэтым кампаньёны замест таго, каб ратаваць пацярпелых, проста разбягаліся. У трэцім выпадку ў неглыбокім кар’еры каля в.Лінова патануў рыбак, які таксама быў на моцным падпітку.
Як сведчыць гэтая сумная статыстыка, сцвярджэнне: «Алкаголь і вада несумяшчальныя» — захоўвае сваю актуальнасць. Падобных трагедый магло і не быць, калі б адпачываючыя выконвалі элементарныя правілы паводзін. А рыбаку абавязкова дапамагла б выратавальная камізэлька, якую павінны мець усе аматары рыбалкі.
Раённае таварыства выратавання на водах заклікае ўсіх праяўляць асцярожнасць, толькі ў такім выпадку папаўненне трагічных спісаў удасца спыніць.

Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *