Вторник, 19 июня 2018

Попытка №2. В школьном саду в сентябре на яблонях с яблоками появились цветы

415

6 верасня ў садзе СШ №5 вучні і настаўнікі са здзіўленнем выявілі дзве квітнеючыя яблыні і задаліся пытаннем: чаму?

Вядома, гэта не тая квецень, што бывае вясной, – пышная і багатая. Але ўсё ж квітнеючыя ў верасні галіны пладовых дрэў выклікаюць у садаводаў не толькі цікавасць, але і насцярожанасць.
Біёлагаў жа гэты факт не здзіўляе. Паўторнае цвіценне дрэў, і не толькі пладовых (асабліва часта «грашаць» гэтым каштаны), не такая ўжо рэдкая з’ява. Звычайна гэта бывае ў сярэдзіне восені, калі стаіць анамальна цёплае надвор’е, што ўсталявалася пасля папярэдняга рэзкага пахаладання. Гэта якраз і назіралася ў сёлетнім верасні.

Што кажуць пра з‘яву народныя прыкметы?
Нашы продкі з асаблівай асцярогай ставіліся да старых яблынь, якія перасталі ўжо квітнець вясной, але раптам зацвіталі ў верасні. Мудрыя людзі сцвярджалі, нібыта ў такім выпадку варта чакаць бяды. Гэта магло прадракаць голад ці хваробы гаспадарам яблыні.
Калі ж у верасні паўторна квітнелі маладыя яблыні, то гэта наадварот лічылася вельмі добрай прыкметай, якая абяцала гаспадарам багаты год і жыццё без асаблівых праблем. А яшчэ такая квітнеючая ў верасні яблыня прадказвала добры ўраджай садавіны і іншых культур на наступны год.
Нашы школьныя яблыні — маладыя. Так што чакаем толькі дабра ад квецені на яблыньках!
Юрый Ляўчук, настаўнік СШ №5.

На здымку: дэманструюць восеньскую квецень яблыні вучні 6 класа Марыя Марэннікава і Глеб Лагада.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *