Пятница, 22 июня 2018

Гагарина «спионерили». Каких еще граффити ждать пружанцам в ближайшее время?

1 268

Пружанцы актыўна абмяркоўваюць прыгожыя чорна-белыя графіці, якія гэтым летам пачалі нечакана з’яўляцца на гарадскіх сценах. Многія робяць сэлфі на фоне партрэта “бітлоў” ці Віктара Цоя і гадаюць: а хто ж аўтар? Мы высветлілі, хто ўпрыгожвае горад. Аднак аўтар работ жадае застацца невядомым. На ўмовах поўнай ананімнасці ён пагадзіўся адказаць роўна на тры пытанні. Чытайце адказы!

— Мы ведаем, што адной з першых тваіх работ была выява касманаўта Юрыя Гагарына. Таксама нам вядома, што яе скралі. Што ты думаеш на гэты конт?
— Выяву Гагарына скралі, гэта праўда. Ніхто ў мяне не пытаў дазволу ўзяць маю работу. Я па наіўнасці сваёй спрабаваў даведацца, каму раптам спатрэбілася яна, але дарэмна. Але калі ўзялі – значыць трэба. Наогул, пакідаючы свае работы ў свабодным доступе, на вуліцы, я маральна гатовы да іх крадзяжу або псавання.
— Партрэт якога новага героя чакаць пружанцам у бліжэйшы час?
— Што наступнае? Складана сказаць. Ідэй мноства. Сезон малявання заканчваецца. Я, мабыць, не паспею больш чым адну выяву зрабіць у гэтым годзе. Але ўпэўнены, што гэта будзе чарговая асоба, якая паўплывала на мой светапогляд.
— Што ты адчуваеш, калі бачыш фотаздымкі са сваімі работамі ў сацыяльных сетках?
— Цяжка адказаць. Часцей за ўсё я пераконваюся ў тым, што гэта ўсё не дарма і што варта працягваць. Я проста знаходжу ў сваім горадзе месца, на якім “красуецца” нейкая непрыстойнасць, і раблю сваю маленькую «чорную справу».
Гутарыла Кацярына Пашкевіч.
Фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Александр

    Это должно поощряться ВСЕМИ административными органами!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Кацярына

    Молодец! То, что ты делаешь — это круто!!! Творческих успехов!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *