Вторник, 29 сентября 2020

Почему на пружанском рынке не продается свиное мясо от частников?

1 118

Трэцюю нядзелю запар на гарадскім рынку прыватныя прадпрымальнікі не прадаюць свініну. У чым прычына такой «забастоўкі»?
Са званка ў рэдакцыю.
Як нам паведамілі ў райспажыўтаварыстве, прыватны гандаль свінінай забаронены райветслужбай.
Са свайго боку, намеснік начальніка Пружанскай ветстанцыі К.В.Аблавушка паведаміла, што ў Польшчы рэзка абвастрылася эпізаатычная сітуацыя па афрыканскай чуме свіней, і Пружаншчына ўваходзіць у другую пагражальную зону, якая мае 100-кіламетровы радыус рызыкі распаўсюджвання небяспечнай эпідэміі. У сувязі з гэтым аддзел ветэрынарыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама не дае дазвол на арганізацыю перавозак або продажу свініны на тэрыторыі нашага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *